Вы тут

Якое надвор'е чакаць на выхадных?


Самы цёплы летні месяц узяў даволі працяглую паўзу. Ужо даўно тэрмометры на большай частцы тэрыторыі краіны не паказвалі ўдзень больш за 25 градусаў. Але ў гэтыя выхадныя сітуацыя пачне змяняцца.


Сіноптыкі паведамляюць, што сёння на надвор'е будуць яшчэ ўплываць атмасферныя франты ад цыклону з цэнтрам на паўночным усходзе Украіны. Чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер будзе пераменных напрамкаў, умераны, пры навальніцы парывісты. Удзень паветра прагрэецца да плюс 20–25 градусаў. У заходніх раёнах прахалода захаваецца: там слупкі тэрмометраў не ўзнімуцца вышэй за 19 градусаў.

А вось на выхадныя надвор'е нас парадуе летняй цеплынёй. Уначы чакаецца 11–18 градусаў цяпла, днём у суботу паветра прагрэецца да плюс 21–27, у нядзелю цяпло прыбавіць яшчэ два-тры градусы. Кароткачасовыя дажджы пройдуць толькі месцамі.

Па папярэднім прагнозе, у пачатку наступнага тыдня ртутны слупок дасягне 30-градуснай адзнакі.

Валяр'ян Шкленнік

schklennіk@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Лета вяртаецца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».