Вы тут

Нецвярозы кіроўца адпраўлены ў папраўчую калонію


Судом Гродзенскага раёна пакараны мужчына, які стаў віноўнікам дтз у нецвярозым стане.


Паводле інфармацыі Гродзенскай абласной Дзяржаўтаінспекцыі, вечарам 39-гадовы М. ехаў дахаты ад знаёмай з пасёлка Пагранічны Бераставіцкага раёна, ужыўшы перад гэтым спіртное — гарэлку і сідр. У вёсцы Гібулічы аўтамабіль «Фольксваген-Шаран», які імчаў з вялікай хуткасцю, спыніў інспектар ДАІ. Аднак экстраннае тармажэнне не атрымалася безаварыйным: машына наскочыла на «Форд», які стаяў на ўзбочыне. Як засведчыла экспертыза, колькасць алкаголю ў арганізме віноўніка аварыі перавышала максімальна дапушчальную амаль у 11 разоў.

Суд прызнаў у дзеяннях нецвярозага кіроўцы наяўнасць рэцыдыву. М. 11 разоў затрымліваўся п'яным і тройчы за кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, апошні раз — у 2012 годзе. І зноў ухіліўся ад выканання прысуду, сеўшы за руль, калі яшчэ не скончыўся тэрмін забароны на кіраванне аўтамабілем. У выніку яго канфіскацыяй пакаранне не абмежавалася. М. накіраваны на год у папраўчую калонію агульнага рэжыму, на 5 гадоў пазбаўлены права на кіраванне транспартнымі сродкамі і, акрамя таго, пройдзе прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchіk@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Калонія, канфіскацыя, лячэнне...

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.