Вы тут

"Армейскія міжнародныя гульні-2016" пройдуць з 30 ліпеня па 13 жніўня


З 30 ліпеня па 13 жніўня палігоны Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан стануць пляцоўкамі буйных спаборніцтваў сярод вайскоўцаў. У «Армейскіх міжнародных гульнях — 2016» возьмуць удзел і беларускія ваеннаслужачыя.


На працягу двух тыдняў нашы вайскоўцы прадэманструюць сваё майстэрства ў 8 конкурсах. Лётныя экіпажы паспаборнічаюць у конкурсе «Авіядартс», танкавыя — у «Танкавым біятлоне». У конкурсе «Дэсантны ўзвод» за пальму першынства пазмагаюцца дэсантнікі, разлікі зенітна-артылерыйскіх і зенітна-ракетных падраздзяленняў падзеляцца сваім вопытам у спаборніцтве «Чыстае неба». Каманды снайперскіх пар і ваенных інжынераў прымуць удзел у этапах «Снайперскі рубеж» і «Бяспечны маршрут» адпаведна. Свае ўменні пакажуць і разлікі зенітна-ракетных войск (конкурс «Ключы ад неба»), спецыялісты службовага сабакаводства (конкурс «Верны сябар»).

Першымі ў Расію адправіліся нашы дэсантнікі. У конкурсе «Дэсантны ўзвод» беларускую каманду прадставіць мабільны ўзвод 38-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый. Поспехаў вам, вайскоўцы!

Загаловак у газеце: Вайсковая алімпіяда

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?