Вы тут

Сёння ў Пекіне праходзіць форум «Адзін пояс, адзін шлях»


Сёння ў Пекіне праходзіць прадстаўнічы форум супрацоўніцтва СМІ «Адзін пояс, адзін шлях», які арганізавала газета «Жэньмінь жыбаа».


На яго сабраліся прадстаўнікі вядучых масмедыя з розных куткоў свету. Тэмай абмеркавання сталі перспектывы развіцця, пэўна, найбуйнейшага транснацыянальнага праекта сучаснасці — Вялікага шаўковага шляху. Перад прысутнымі выступілі кіраўнікі вядучых прамысловых прадпрыемстваў, карпарацый Паднябеснай, шэрагу рэгіёнаў. На думку экспертаў, варта ўлічваць выклікі сучаснасці, каб найбольш эфектыўна прасоўваць эфектыўную і карысную для ўсіх бакоў інтэграцыю ў межах Вялікага шаўковага.

Мікалай ЛІТВІНАЎ

litvinov@zviazda.by

Загаловак у газеце: Далягляды Шаўковага шляху

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?