Вы тут

Заключны ліпеньскі тыдзень будзе спякотным


Сярэдняя тэмпература перавысіць шматгадовыя значэнні для гэтага перыяду прыкладна на 4-6 градусаў. На поўдні краіны ртутны слупок будзе ледзь не штодня набліжацца да адзнакі ў 33 градусы. Аб гэтым паведамляе рэспубліканскі Белгідраметцэнтр.


Сёння кароткачасовыя навальнічныя дажджы пройдуць пераважна па заходніх раёнах краіны. Тэмпература паветра будзе вагацца ад 17—22 градусаў уначы да 27—32 удзень. У сераду зона непрацяглых дажджоў распаўсюдзіцца ўжо на большую частку тэрыторыі. Спёка, аднак, адступіць толькі на 1-2 градусы. А вось у чацвер умовы надвор'я зноў стануць такімі ж, як і ў аўторак. Па папярэднім прагнозе, крыху пахаладае толькі напрыканцы тыдня, калі ў пятніцу да нас завітае актыўны франтальны падзел. Ён прынясе навальнічныя дажджы ў большасць раёнаў краіны. Але даставаць курткі з шафы ўсё ж няварта: ноччу чакаецца ад 15 да 21 градуса цяпла, удзень паветра прагрэецца да плюс 22—29.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

schklennіk@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Спякота!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.