Вы тут

Трансфер прагрэсу


Як ужо паведамляла "Звязда", у Пекіне праходзіць прадстаўнічы Форум супрацоўніцтва СМІ "Адзін пояс, адзін шлях". На гэты раз у кітайскую сталіцу сабралася рэкордная колькасць удзельнікаў прадстаўнікі 212 сродкаў масавай інфармацыі з больш чым сотні краін свету. Удзел у форуме бяруць дэлегацыі журналістаў з Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызтана, Грузіі, Украіны, Вялікабрытаніі, Італіі, Іспаніі, Бельгіі, Літвы, Латвіі, Францыі, Індыі, Аргентыны, ЗША, Новай Зеландыі, Аўстраліі, Егіпта, Эфіёпіі, Інданезіі і шэрагу іншых. Як бачым, прадстаўлены абсалютна ўсе населеныя кантыненты свету.


Яно і зразумела, бо ініцыятыву ўвасабення новага Шаўковага шляху нездарма называюць найбуйнешым транснацыянальным праектам сучаснасці. Як заўважыў кіраўнік газеты "Жэньмінь жыбаа" (арганізатара маштабнага форуму, які, да слова, праходзіць трэці раз праводзіцца пачынаючы з 2014 года) Ян Чжэньу, ініцыятыву "Адзін пояс, адзін шлях" падтрымалі ўрады 70 краін, дзе пражываюць 2/3 насельніцтва планеты. Цягам трох гадоў рэалізацыі праекта былі створаны 60 тысяч працоўных месцаў, а агульны аб'ём інвестыцый ацэньваецца ў 20 трыльёнаў долараў. Гэта насамрэч трансфер перадавых тэхналогій і распрацовак, што аб'ядноўвае людзей у імкненні да пабудовы эканамічна заможнай і бяспечнай будучыні, наладжванні трывалых гуманітарных і культурных мастоў паміж краінамі і народамі. Як вядома, Беларусь на Шаўковым шляху займае адно з ключавых месцаў.

Паводле слоў намесніка Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Ву Хонбо, зараз распрацавана Канцэпцыя ўстойлівага развіцця да 2030 года. Глабальная праграма ўтрымлівае 17 мэт і акрэслівае шлях далейшага развіцця сусветнай супольнасці. Адна з галоўных задач пераадолець беднату і голад. Як заўважыў Ву Хонбо, ініцыятыва "Адзін пояс, адзін шлях", што ахоплівае Еўропу, Азію і Афрыку, адыграе значную роль у рэалізацыі Канцэпцыі ўстойлівага развіцця.

"Кітай прапануе ўсім краінам эфектыўнае, узаемавыгаднае і рознапланавае супрацоўніцтва, адзначыў у вітанні ўдзельнікам форуму старшыня КНР Сі Цзіньпінь. Новы Шаўковы шлях з'яўляецца дасягненнем усіх дзяржаў свету. А сродкі масавай інфармацыі адыгрываюць у развіцці праекту значную ролю. Пры гэтым форум служыць платформай для дыялогу і практычнага ўзаемадзеяння ".

Мікалай Літвінаў

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».