Вы тут

Прэзідэнт не задаволены станам дзейнасці Дзяржпагранкамітэта


Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях дзейнасці органаў пагранічнай службы, паведаміў карэспандэнт БЕЛТА. Прэзідэнт заявіў, што не задаволены станам асобных напрамкаў дзейнасці Дзяржпагранкамітэта.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што па яго даручэнні нядаўна была праведзена раптоўная праверка дзейнасці органаў пагранслужбы і яе вынікі сталі прадметам абмеркавання на нарадзе. «Мне былі даложаны вынікі гэтай раптоўнай праверкі. Было некалькі меркаванняў. Трэба разабрацца. Каму трэба — падзякаваць, каго трэба — пакараць. Я не стаў гэтага рабіць кулуарна. Размова павінна быць прынцыповай, мы людзі ваенныя. Тым больш некаторыя факты гэтай праверкі мяне сур'ёзна насцярожваюць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што толькі сёлета на ўзроўні Прэзідэнта да пытанняў пагранічнай бяспекі звяртаюцца трэці раз. «Гэта азначае, што ёсць не проста насцярожанасць, а, шчыра кажучы, глыбокае незадавальненне станам асобных напрамкаў у дзейнасці Дзяржпагранкамітэта, — заявіў беларускі лідар. — Паколькі ў нас транзітная краіна (мяжа набывае вельмі сур'ёзнае значэнне), мы адмахнуцца ад гэтых пытанняў не можам».

«Пытанне не ў тым, каб падзякаваць або пакараць. Яно ў тым, каб пасля гэтага было лепш на граніцы. А тое, што будзе лепш, я ў гэтым не сумняваюся. Скажу па-мужчынску: з вамі або без вас (пытанне толькі ў гэтым), але будзе лепш. Мы не можам дазволіць сабе ўтрымліваць такую колькасць пагранічнікаў і мець праблемы», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Загаловак у газеце: У цэнтры ўвагі — мяжа

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».