Вы тут

У краіне створана на 90% працоўных месцаў больш


Паводле слоў прэм'ер-міністра Андрэя КАБЯКОВА, план па стварэнні новых працоўных месцаў у першым квартале сёлета перавыкананы на 90%.


Са студзеня па сакавік у краіне было запланавана стварэнне працоўных месцаў для 8320 чалавек, а па выніках працаўладкаваны 15 824. «Не забяспечылі выкананне задання ў першым квартале канцэрн «Белнафтахім», Гродзенскі, Мінскі і Магілёўскі аблвыканкамы», — адзначыў Андрэй Кабякоў. Усяго, згодна з указам №78, у краіне пастаўлена задача па штогадовым стварэнні не менш як 50 тысяч працоўных месцаў і працаўладкаванні на іх грамадзян.

«Нягледзячы на перавыкананне плана амаль у два разы, інфармацыя, якая паступае ва ўрад, сведчыць аб захаванні сацыяльнай напружанасці ў шэрагу працоўных калектываў, якая выклікана няпоўнай занятасцю, асабліва ў арганізацыях прамысловасці і будаўніцтва», — растлумачыў Андрэй Кабякоў. Паводле яго слоў, найбольш відавочная прычына крыецца ў якасных характарыстыках створаных працоўных месцаў.

«Каб вырашыць праблему занятасці, неабходна ствараць высокаэфектыўныя і запатрабаваныя працоўныя месцы, якія сапраўды патрэбны арганізацыям і не стануць для іх пасля своеасаблівым баластам. Выкананне даручэння кіраўніка дзяржавы па стварэнні 50 тысяч новых працоўных месцаў не павінна рэалізоўвацца за кошт іншых захадаў па павышэнні эфектыўнасці работы прадпрыемстваў», — растлумачыў прэм'ер-міністр.

Акрамя таго, ён падкрэсліў, што Мінпрацы і сацабароны сумесна з Мінэканомікі, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам было даручана правесці адпаведны аналіз якасці працоўных месцаў, у тым ліку з наведваннем прадпрыемстваў. Таксама важным пытаннем з'яўляецца дакладнасць той інфармацыі, якая прадастаўляецца аб колькасці працаўладкаваных грамадзян на новыя працоўныя месцы. Андрэй Кабякоў лічыць, што неабходна ўважліва разгледзець атрыманыя вынікі.

Па інфармацыі першага намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэя ЛАБОВІЧА, узровень рэгістраванага беспрацоўя ў Беларусі на 1 ліпеня склаў 1,1%. У апошнія два месяцы назіраецца тэндэнцыя да скарачэння колькасці беспрацоўных, якія рэгіструюцца. Калі ў маі іх было больш за 53 тысячы, то на 1 ліпеня гэтая лічба зменшылася да 47 тысяч чалавек. Таксама паводле яго слоў, у першым квартале сёлета ў Беларусі больш за 60% працоўных месцаў створаны на прадпрыемствах прыватнай формы ўласнасці. Вакансіі з'яўляліся ў прамысловасці, гандлі, сферы інфармацыйных тэхналогій, аказання паслуг. На новыя прадпрыемствы працаўладкавана звыш 9 тысяч чалавек. Больш за ўсё працоўных месцаў створана ў Мінску.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.