Вы тут

Кітай рыхтуецца да правядзення культурнай выстаўкі "Шаўковы шлях"


Міжнародная культурная выстаўка-кірмаш "Шаўковы шлях" адкрыецца 20 верасня ў Дуньхуане (кітайская правінцыя Ганьсу) і збярэ на сваёй пляцоўцы прадстаўнікоў больш як 50 краін. Аб гэтым сакратар камітэта Кампартыі Кітая правінцыі Ганьсу Ван Саньюнь паведаміў 28 ліпеня прадстаўнікам СМІ - удзельнікам Еўразійскага медыясемінара.


Ван Саньюнь падкрэсліў, што мерапрыемства прызначана стаць маштабнай платформай для прамога, пазітыўнага і ўзаемапаважлівага культурнага абмену паміж жыхарамі розных дзяржаў.

"Кітай прапануе адкрытае і міралюбівае супрацоўніцтва іншым краінам. Ініцыятыва КНР "Адзін пояс і адзін шлях" мае на мэце звязаць эканамічнымі, транспартна-лагістычнымі сувязямі Еўропу і Азію, Захад і Усход. Аднак акрамя выгаднага для ўсіх удзельнікаў транспартнага калідора важна наладзіць таксама канал абмену культурнымі і гуманітарнымі дасягненнямі", - адзначыў Ван Саньюнь.

Паводле яго слоў, Дуньхуан невыпадкова выбраны ў якасці правядзення выстаўкі па культуры Шаўковага шляху, якую плануецца праводзіць штогод. Па-першае, правінцыя Ганьсу, дзе размешчаны гэты горад, - месца з'яўлення кітайскай цывілізацыі. Па-другое, Дуньхуан у свой час быў вядомы як яркая жамчужына старажытнага Шаўковага шляху і мае багатую гісторыка-культурную спадчыну.

"Мы прыкладзём усе намаганні, каб правесці прэзентацыю ўнікальнага культурнага здабытку Кітая на самым высокім узроўні, каб маючая адбыцца выстаўка стала сапраўдным нацыянальным брэндам і важным сувязным звяном для краін і рэгіёнаў уздоўж новага Шаўковага шляху", - дадаў Ван Саньюнь.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».