Вы тут

У лагеры «Бе-La-Русь» прайшлі дэбаты ў фармаце «Адкрытага дыялогу»


Днямі ў лагеры «Бе-La-Русь», што ўжо 25-ы раз працуе на мяжы Беларусі, Латвіі і Расіі, прайшлі дэбаты ў фармаце «Адкрытага дыялогу».


Лідары Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, маладзёжных арганізацый суседніх краін абмеркавалі тэму «Моладзь і палітыка». Сярод іншага закраналіся пытанні палітычнай актыўнасці маладога пакалення, найбольш запатрабаванай моладдзю ідэалогіі, недапушчэння росту папулярнасці радыкальных і экстрэмісцкіх груп і рухаў, прадстаўлення інтарэсаў маладых у органах улады, у тым ліку парламенце, праблема «бацькоў і дзяцей» у палітыцы і многія іншыя.

Як адзначаюць арганізатары, тэмы, пытанні, праблемы і прапановы, агучаныя падчас адкрытага дыялогу, могуць сфарміраваць новы вектар міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва як з боку грамадскіх фарміраванняў, так і органаў дзяржаўнай улады, прыдаць новы імпульс у рабоце з моладдзю.

Праект БРСМ «Адкрыты дыялог» стартаваў як дыскусійная пляцоўка, якая дае маладым магчымасць уздымаць самыя вострыя праблемы і задаваць хвалюючыя пытанні прадстаўнікам органаў улады, палітыкам, прадпрымальнікам, грамадскім дзеячам. З цягам часу праект набыў маштаб сапраўднага грамадскага руху. Дэбаты праходзілі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі і сталі формай прамога кантакту ўлады і грамадзян, інструментам развіцця грамадзянскай супольнасці ў краіне.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Дыялог Бе-La-Русаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».