Вы тут

Меліта Станюта прэзентавала ў "Сталіцы" краму аксесуараў


Ёсць у яе цяпер такая місія – несці прыгажосць у масы, быць прыкладам стылю і вытанчанасці.


Пра гэта казалі госці, што сабраліся на прэзентацыі новай крымы ў гандлёвым цэнтры "Сталіца". Сярод іх былі беларускія гімнасткі, якія вось ужо ў пятніцу вылятаюць у Рыа-дэ-Жанейра, каб удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях – разглядалі ўпрыгожванні, штосьці прымяралі на сябе. Былі алімпійскія прызёры мінулых гадоў, напрыклад, Любоў Чаркашына, а таксама прадстаўнікі іншых відаў спрорту, якія прыйшлі падтрымаць Меліту Станюту. Яна, хоць і прывыкла быць навідавоку, таксама нібыта “прымярала” на сябе новы імідж – гаспадыні, што сустркае гасцей. Была ўважлівай да ўсіх, хто падыходзіў – гэта быў зручны момант узяць аўтограф! Фатаграфавалася з тымі, хто пажадаў. Частавала прысмакамі. Усміхалася. І так будзе заўсёды ў невялічкай краме "Variety": нават калі дзяўчына тут прысутнічаць асабіста не зможа, яе вобраз, натхненне, вытанчанасць усё адно будуць напаўняць залу – на сценах яе прыгожыя фотапартрэты. У іх і рухі, і эмоцыі, і асаблівы стыль: сучаснай, актыўнай і разам з тым кранальна-рамантычнай дзяўчыны, якая застаецца сабой у імклівым жыцці, дзе ўжо загатоўленыя вобразы на ўсе выпадкі жыцця.   

Побач – усяго шмат. Капялюшыкі і пацеркі, бранзалецікі і шалікі, гадзіннікі і акуляры – тое, што парадуе юных паненак, і што можа падкрэсліць густ сталай пані. Як гэта, дарэчы, ўмела рабіць легендарная Стэфанія Станюта, прабабуля Меліты. Яе шляхетны вобраз, увасоблены ў творах мастацтва ці на экране, застаўся ў памяці яшчэ і тым, як гэтая жанчына ўмела сябе "несці" у жыцці. У той час, калі выбар даступных сродкаў для упрыгожвання быў абмежаваны, яна ўмела спалучаць нечаканыя дэталі, была цудоўнай майстрыхай, якая стварала прыгожыя рэчы і аксесуары сама. Ад чаго яны можа быць здаваліся яшчэ больш цёплымі.

Галоўнае – каб без перабору, не зашмат. Каб не губляўся вобраз, каб погляд спыняўся на галоўным – на чалавеку, жанчыне, якой хацелася б зазірнуць у вочы. 

У мітусні прэзентацыі Меліта Станюта трымалася з гонарам, вартым славутай прабабулі. І ўвасабляла густоўнасць: у белай сукенцы з пышнай спадніцай, на высачэзных абцасах (ад чаго фігура здавалася яшчэ больш тонкай), з валасамі, сабранымі ў сціплы пучок і без асабілвых упрыгожванняў ( прыродную прыгажосць хіба толькі падкрэсліць можна), і амаль без касметыкі. У разнастайнасці, шматаблічнасці, варыянтнасці, якую ўвасабляе крама, Меліта Станюта нібыта нагадвала: самадастатковасць і ўпэўненасць у сабе, жаданне развівацца, ісці далей – вось лепшая аснова для моднага вобразу. Усё астатняе – дадатак, які можа толькі падкрэсліць характар. Характар Меліты Станюты дапамог ёй у складаны падрыхтоўчы перыяд да Алімпійскіх гульняў яшчэ і паспрабаваць сябе ў бізнес-праекце. А далей – думкі толькі пра Рыа. Сур’ёзная…

Ларыса ЦІМОШЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».