Вы тут

У рамках Дня дружбы Белпошта правяла адмысловае прома-мерапрыемства


У перадапошні дзень ліпеня свет адзначыў Міжнародны дзень дружбы.


У рамках гэтага свята Белпошта правяла адмысловае прома-мерапрыемства. Падчас яго спецыялісты прадпрыемства расказалі пра новыя паслугі, інтэрнэт-краму беларускіх тавараў shop.belpost.by і ўсім кліентам, якія набылі паштовай прадукцыі на пэўную суму грошай, уручылі наборы для пасткросінгу — абмену паштовымі карткамі і маркамі.

Апошнім часам гэтае захапленне аб'ядноўвае ўсё больш людзей з розных куткоў планеты. Для таго, каб далучыцца да іх, трэба было зусім няшмат: зарэгістравацца на сайце www.postcrossіng.com, паведаміць свой хатні адрас ды што-кольвек пра сябе (хобі, пажаданні, якія паштоўкі вам падабаюцца, што хацелі б даведацца пра іншыя краіны). Пасля чаго сістэма сайта прапаноўвала першыя пяць адрасоў, па якіх можна было адправіць карткі... Цалкам магчыма — атрыманыя падчас прома-мерапрыемства, якое 1 жніўня праводзілася ў круглай зале сталічнага паштамта і ў аддзяленні паштовай сувязі-115.

Загаловак у газеце: Шукайце сяброў — з «Белпоштай»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».