Вы тут

Імпульс для развіцця


Міждзяржаўныя беларуска-кітайскія ўзаемаадносіны ўжо даўно выйшлі на ўзровень стратэгічнага партнёрства. Новы імпульс для далейшага актыўнага і плённага супрацоўніцтва павінен надаць візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Паднябесную, які, як мяркуецца, адбудзецца зусім хутка — у верасні. Аб гэтым «Звяздзе» паведаміў намеснік дырэктара ўпраўлення міжнароднага аддзела Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая Цянь Найчэн.


«Сёлета спаўняецца чвэрць стагоддзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай, — адзначыў Цянь Найчэн. — Узаемадзеянне вельмі плённае — за гэты час нашы краіны дасягнулі заўважных поспехаў у шэрагу кірункаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Мы вельмі цэнім і даражым нашай дружбай з Беларуссю. Вельмі важна, што супрацоўніцтва развіваецца на ўсіх узроўнях. А ўзаемаразуменне і насамрэч партнёрскія ўзаемаадносіны паміж кіраўнікамі нашых дзяржаў Сі Цзіньпінем і Аляксандрам Лукашэнкам адыграюць надзвычай важную ролю ў канструктыўным развіцці стратэгічнага партнёрства».

Мікалай ЛІТВІНАЎ

litvinov@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».