Улады Швейцарыі афіцыйна апавясцілі Брусель аб адкліканні заяўкі на ўступленне ў Еўрасаюз, перадаюць інфармагенцтвы. Пра тое, што швейцарскае кіраўніцтва адклікае дакумент, паведаміў начальнік Федэральнага дэпартамента замежных спраў Дзідзье Буркхальтэр. Ён растлумачыў, што за гэты крок раней прагаласаваў парламент краіны: вялікая палата выказалася за адкліканне ў сакавіку, а малая палата падтрымала рашэнне 15 чэрвеня. Пры гэтым Дзідзье Буркхальтэр удакладніў, што ўсе партнёрскія адносіны з Еўрасаюзам захаваюцца.
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.