Вы тут

Беларуская мадэль дае парады, як працаваць за мяжой


Гісторыя расіянкі Наталлі Вадзянавай вам падаецца казкай? А вось беларускія прыгажуні так не лічаць. Як змяніць сваё жыццё за адзін «клік»? Адказ ведае Ульяна ДРАЖЫНА. Дзяўчына адвучылася ў БДУ, знайшла працу... А што было далей, мы спыталі ў самой гераіні.


Бе­ла­рус­кая пры­га­жу­ня Уль­я­на Дра­жы­на.

— Я працавала ў турыстычным агенцтве і разумела: гэты занятак ужо надакучыў. У той момант мне «УКантакце» напісала дзяўчына-скаўт з мадэльнага агенцтва і сказала, што я іх зацікавіла. Яна папрасіла зрабіць снэпы: фотаздымкі і відэа без касметыкі. А месяцы праз чатыры мне прапанавалі першы кантракт у Інданезіі.

— І не страшна было ехаць адной па запрашэнні?

— Вядома, боязь была. Але ўсё атрымалася даволі ўдала. Па-першае, мне быў 21 год на той момант. Па-другое, па сутнасці, мяне нічога не трымала: не было цікавай работы, вучоба скончылася. Па-трэцяе, у гэтым агенцтве працавала мая знаёмая з Беларусі. Яна ўжо з'ездзіла ў адну паездку, і гэта было невялікай гарантыяй, што там усё бяспечна. Зразумела, што, калі б мне проста прапанавала нейкая «цётка з інтэрнэта» паехаць у Інданезію, я б сама сябе не пусціла. Акрамя фота і відэа, я праходзіла гутарку па скайпе. Цяпер досыць часта так шукаюць мадэляў без асабістых сустрэч. Я ўвогуле свайго менеджара ў жыцці ніколі не бачыла. Гэта звычайная практыка — звязвацца праз інтэрнэт.

— Які б здымак ты параіла паставіць на аватарку ў сацыяльнай сетцы дзяўчатам, якія мараць аб прафесіі мадэлі?

— Ніколі наконт гэтага не турбавалася. У мяне проста было шмат фатаграфій. Галоўнае, каб быў свой здымак, а не малюнак. А там ужо як пашанцуе.

Па-першае, не кожны зможа жыць далёка ад сваіх блізкіх. Па-другое, часта менавіта жыллёвыя ўмовы могуць не адпавядаць вашым чаканням. Агенцтва, на якое вы працуеце, шукае для вас кантракты ў іншых краінах. Але ўмовы пражывання забяспечвае мясцовае агенцтва. І не трэба разлічваць, што ты будзеш жыць у шыкоўных апартаментах. Прыехаў, ты для наймальнікаў — цяглавая сіла. Па-трэцяе, многім здаецца, што ты прыйшоў, крыху пафатаграфаваўся, зарабіў шмат грошай і пайшоў.

У Азіі, напрыклад, ёсць практыка здымаць каталог адзення 12 гадзін. А паколькі кожная гадзіна аплачваецца, яны лічаць ледзьве не кожную хвіліну. Спыняюць час, калі ты кудысьці адыходзіш. Гэта цяжкая фізічная праца. Ты не паспяваеш нават перакусіць. Скажу так: адчуванне, як быццам разгружаў вагоны.

Ча­сам не фо­та­се­сі­ях трэ­ба пра­ца­ваць па 12 га­дзін за­пар.

— Ці магчыма ў гэтай прафесіі зарабіць на «лепшае» жыццё?

— Ты ніколі не ведаеш, вернешся з заробкам ці не. Таму што спачатку трэба адпрацаваць увесь «мінус»: кватэру, пералёт, кішэнныя грошы, якія даюць па кантракце. Пры гэтым кожная мадэль асабіста атрымлівае 50 працэнтаў ад заробку. У мяне быў такі вопыт у Інданезіі. Ты можаш працаваць, як конь, кожны дзень, і прыехаць з «нулём». Вельмі крыўдна, але гэта латарэя. Вядома, бываюць кантракты, калі ты едзеш з гарантыяй, з абяцанай стаўкай. Але для гэтага патрэбен вопыт. Па першым разе такое бывае рэдка.

— А колькі ў цябе было замежных кантрактаў?

— Тры: у Інданезіі, Кітаі і Італіі. Першы кантракт быў на пяць месяцаў. Я па сваім няведанні паехала на такі вялікі перыяд. Другі і трэці — на тры месяцы. У першай паездцы жылі ў шыкоўных апартаментах са сваім басейнам унізе, з бясплатнай спартыўнай залай, у кожнай быў свой досыць вялікі пакой. Умовы выдатныя. А ў Ганконгу быў проста жах. Маленькія-маленькія пакойчыкі з двух'яруснымі ложкамі. Кухня — як запалкавы карабок. А ў Мілане наогул жылі некаторы час 9 чалавек у адной кватэры. Тым не менш больш за ўсё мне спадабалася ў Ганконгу. Сам горад называюць азіяцкім Нью-Ёркам. Я згодна. Там такая неверагодная архітэктура плюс горы і мора. Гэта спалучэнне Еўропы і Азіі.

— Якія дзейнічаюць абмежаванні, каб не сапсаваць фігуру?

— Я павінна на працягу ўсяго кантракта адпавядаць тым параметрам, з якімі прыехала. Кожны тыдзень трэба прыходзіць у агенцтва і вымярацца.

Не ўсюды так робяць, але, я лічу, што гэта правільна. Дзяўчаты, калі іх не вымяраюць, расслабляюцца. У Азіі, напрыклад, ежа тлустая, і вельмі лёгка паправіцца. Калі ты пачынаеш набіраць вагу, цябе спачатку папярэджваюць. Калі нічога не змяняецца, напалову зразаюць кішэнныя грошы. Няма грошай — няма ежы. Гэта звычайна працуе. Але мяне гэта ні разу не закранула.

— Калі ў мадэляў «пенсія»?

— Усё залежыць ад таго, як ты выглядаеш. Сустракаліся і ў 30 гадоў маладжавыя, якія выглядаюць, як падлеткі. Іншая справа, ці цікавая яшчэ ў гэтым узросце такая праца? Я шчаслівы чалавек, што трапіла ў прафесію ўжо дарослай. Прыкладна ў 15 гадоў прайшла ў беларускі фінал конкурсу «Форд Супермадэль свету». Пачынаючы з гэтага моманту, пачала цікавіцца прафесіяй. У тым узросце, калі са мной пачало працаваць агенцтва, размова ішла пра тое, што трэба кідаць школу. На гэта, зразумела, не пайшла ні я, ні мае бацькі. Праз некаторы час прайшла кастынг у мадэльную школу. А калі паступіла ва ўніверсітэт, наогул, забылася на гэта. У нас у краіне можна і раней пачынаць працаваць такім чынам. Але ехаць за мяжу павінен ужо сфарміраваны чалавек. Часам падлеткам «зносіць дах» ад тых магчымасцяў, якія перад імі адкрываюцца. Асабіста я мяркую яшчэ некаторы час павандраваць і папрацаваць мадэллю. Цяпер чакаю новы кантракт.

Надзея АНІСОВІЧ

Загаловак у газеце: Адзін «клік», і ты мадэль, а пасля — «рабочы конік»

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.