Вы тут

«Здароўе работнiка — самы перспектыўны напрамак»


У Слонiмскiм раёне прайшло выязное пасяджэнне Мiжведамаснага савета пры Савеце Мiнiстраў па фармiраваннi здаровага ладу жыцця, кантролi за неiнфекцыйнымi захворваннямi, папярэджаннi i прафiлактыцы п'янства, алкагалiзму i наркаманii i спажывання тытунёвай сыравiны i тытунёвых вырабаў.


Адзiн з прыярытэтных напрамкаў дзяржпраграмы «Здароўе народа i дэмаграфiчная бяспека» на 2016—2020 гады — павелiчэнне працягласцi жыцця людзей. Зрабiць гэта можна, у прыватнасцi, за кошт фармiравання ў людзей здаровага ладу жыцця, прапаганды адмовы ад шкодных звычак, павышэння папулярнасцi актыўнага ладу жыцця i спорту.

«За тымi кiраўнiкамi, якiя ўкладваюць сродкi ў развiццё сацыяльнай сферы, — будучыня, — адзначыла намеснiк прэм'ер-мiнiстра Наталля Качанава, якая прыняла ўдзел у мерапрыемстве. — Яны па-сапраўднаму клапоцяцца пра людзей. Работнiк у перапынку можа наведаць медыцынскi пункт, атрымаць паслугi, за якiмi яму не трэба ехаць у палiклiнiку, ён i яго сям'я на бясплатнай аснове могуць займацца спортам у басейне або трэнажорнай зале. Ад гэтага эфектыўнасць працы толькi павышаецца. Стварэнне такiх умоў — адзiн са складнiкаў прыбытковай работы прадпрыемства». Паводле слоў вiцэ-прэм'ера, падобныя выдаткi, накiраваныя на стварэнне годных умоў для працы i адпачынку, акупяцца ў будучынi.

«У гэтым напрамку мы павiнны працаваць пастаянна. Прычым не толькi шляхам прафiлактыкi i прапаганды, але i на заканадаўчым узроўнi аператыўна рэагуючы на выклiкi часу», — адзначыла Наталля Качанава. У якасцi прыкладу яна прывяла новы дэкрэт, якi па ўсiх аспектах прыраўняе электронныя цыгарэты, якiя атрымалi велiзарную папулярнасць у апошнi час, да звычайных тытунёвых вырабаў.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Цяльцам не варта расслабляцца.

Адукацыя

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.