Вы тут

Віцэ-маршал сейма Рэспублікі Польшча Рышард Цярлецкі наведаў Беларусь


Віцэ-маршал сейма Рэспублікі Польшча Рышард Цярлецкі наведаў нашу краіну. За апошнія гады гэта першы візіт на такім высокім узроўні.


Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з польскім палітыкам адзначыў, што гэты візіт адкрывае новую старонку ў двухбаковым супрацоўніцтве.

Адным з «флагманаў» беларуска-польскіх адносін з'яўляецца навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва. Цяпер сумесна рэалізуюцца 103 праекты. З іх 22 — у галіне аграрнай навукі, а 17 — гуманітарныя. Асабліва спікер верхняй палаты беларускага парламента адзначыў працу фізікаў і матэматыкаў. Іншым перспектыўным кірункам з'яўляецца пашырэнне эканамічных адносін.

— Летась адбыўся пэўны спад у эканамічным супрацоўніцтве — заўважыў Міхаіл Мясніковіч. — Для гэтага ёсць і аб'ектыўныя прычыны. Але мы зацікаўленыя ў тым, каб польска-беларускіх праектаў было больш. З улікам таго, што мы займаем дастаткова актыўную пазіцыю ў Еўразійскім эканамічным саюзе, думаю, польскаму бізнесу сумесныя праекты будуць вельмі выгадныя. Супрацоўнічаючы з Беларуссю, можна працаваць з усімі 160 мільёнамі спажыўцоў Адзінай эканамічнай прасторы.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА падчас размовы з Рышардам Цярлецкім выказаў меркаванне, што падобныя сустрэчы дазваляюць зблізіць пазіцыі дзвюх краін па асобных пытаннях і выпрацаваць шляхі развіцця адносін — у тым ліку міжпарламенцкіх — на бліжэйшую перспектыву.

— Беларусь і Польшча — суседзі, і мы блізкія не толькі ў геаграфічным плане, — заявіў Уладзімір Андрэйчанка. — Беларускія парламентарыі гатовы да дыялогу, да канструктыўнага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Надзея АНІСОВІЧ, Надзея ЮШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Новая старонка ў супрацоўніцтве

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове. 

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?