У амерыканскім горадзе Уэйн два сабакі «ўгналі» прыпаркаваны на стаянцы супермаркета аўтамабіль сваёй гаспадыні, піша «The Telegraph».
Пажылая жанчына прыехала па пакупкі, а сваіх гадаванцаў вырашыла пакінуць у салоне аўто. Каб жывёлам не было горача, жанчына не выключыла кандыцыянер. Акрамя таго, жанчына забылася паставіць аўтамабіль на стаяначны тормаз. Таму, калі адзін з сабак зачапіў селектар трансмісіі, транспартны сродак рушыў наперад, і жывёлы нетаропка паехалі ў бок супермаркета.
Сябрам чалавека не ўдалося заехаць далёка. Зламыснікі, дрэнна знаёмыя з правіламі дарожнага руху, амаль адразу ўрэзаліся ў сцяну супермаркета, у якім знаходзілася іх гаспадыня.
Пасля сутыкнення сабакам таксама ўдалося апусціць шкло ў адных з дзвярэй аўтамабіля. У інцыдэнце ніхто не пацярпеў, а аўтамабілю і супермаркету былі нанесены нязначныя пашкоджанні.
Іван КУПАРВАС
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!
Ідэнтычнасць праз спадчыну.
Беларусь — у тройцы лідараў па захваральнасці.