Вы тут

Як і на каго вучыліся замежныя «зоркі»


Аб заходніх знакамітых акцёрах і прадстаўніках шоу-бізнесу вельмі часта мяркуюць па іх ролях у кіно і паводзінах у грамадстве, часта не вельмі станоўчых і культурных, але на самай справе не ўсё так проста. Не заўсёды, так бы мовіць, знешнія фактары знаходзяць пацвярджэнне ва ўнутраным свеце. Па ніжэй паказаных знакамітасцях дакладна не скажаш, што яны дамагліся нейкіх значных поспехаў у адукацыі і навуцы, і тым не менш яны сапраўды разумнейшыя, чым здаюцца.


Наталі Портман

У 1998 годзе, падчас вучобы ў сярэдняй школе, актрыса стала суаўтарам даследчай работы на тэму «ферментатыўная выпрацоўка вадароду», якая дала ёй магчымасць удзельнічаць у навуковых спаборніцтвах Іntel, дзе яна дайшла да паўфіналу. Портман нават прапусціла прэм'еру фільма «Зорныя войны. Эпізод І», у якім сыграла адну з галоўных роляў, каб падрыхтавацца да выпускных іспытаў. У чэрвені 2003 года Наталі стала выпускніцай Гарварда, атрымаўшы ступень бакалаўра ў галіне псіхалогіі.

Роўэн Аткінсан

Вядома ж, смешны і прыдуркаваты Містар Бін — не больш чым экранны вобраз. Але гледзячы на самога Роўэна Аткінсана цяжка паверыць, што ён з'яўляецца дыпламаваным інжынерам — магістрам электратэхнікі. Гэтую ступень ён атрымаў у Ньюкаслскім універсітэце.

Браян Мэй

Брытанскі рок-музыкант, найбольш вядомы як гітарыст гурта «Queen» і аўтар шматлікіх хітоў гэтай групы. Але акрамя ўсяго гэтага, ён з'яўляецца яшчэ і навукоўцам-астрафізікам. Браян падрыхтаваў дысертацыю на атрыманне ступені доктара філасофіі па астранамічных даследаваннях у інфрачырвоным дыяпазоне і меў дзве навуковыя публікацыі па астраноміі, калі поспех «Queen» прымусіў яго перапыніць навуковую кар'еру.

Дэвід Духоўны

Да таго, як будучы «агент Малдэр» захапіўся тэатрам і акцёрствам, ён паспяхова адвучыўся ў аспірантуры Ельскага ўніверсітэта, дзе стаў магістрам англійскай літаратуры і ўжо рыхтаваўся абараняць дысертацыю на ступень доктара філасофіі па тэме «Магія і тэхналогія ў сучаснай паэзіі і прозе».

Сіндзі Кроўфард

Амерыканская супермадэль, актрыса і вядучая MTV. Наогул, лічыцца, што дзяўчыны-мадэлі не вызначаюцца розумам і адукацыяй. Але Сіндзі скончыла старшую школу з высокімі баламі і атрымала акадэмічную стыпендыю ў Паўночна-заходнім універсітэце, дзе вывучала хімічную тэхналогію. Аднак пасля першай чвэрці Сіндзі кінула вучобу, каб засяродзіцца на кар'еры мадэлі.

Дольф Лундгрэн

Яго знешнасць вялізнага, грубага салдата ніяк не вяжацца з наяўнасцю вострага розуму. А між тым Лундгрэн атрымаў ступень магістра хімічнага машынабудавання ў Сіднейскім універсітэце, а таксама стаў стыпендыятам праграмы Фулбрайта Масачусецкага тэхналагічнага інстытута

Загаловак у газеце: А па вас і не скажаш...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».