Вы тут

Уборка збожжавых у Беларусі выйшла на завяршальны этап


Аграрыі недалёка ад таго, каб пераступіць пяцімільённую мяжу. На 8 жніўня ў Беларусі паводле аператыўных звестак Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання намалочана 4,8 млн тон збожжавых і зернебабовых культур пры ўраджайнасці ў 34,7 ц/га. Ужо ўбрана 63,7% пасяўных плошчаў. Лідзіруе Мінская вобласць, дзе намалацілі больш за 1,3 млн тон збожжа. Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун адзначыў, што збожжа павінны сабраць да 20 жніўня.


У Гомельскай вобласці Рэчыцкі раён першым завяршыў масавую ўборку збожжавых каласавых і зернебабовых культур. Там засталося ўбраць толькі збожжавыя культуры позніх тэрмінаў сяўбы на нязначных участках, а таксама крупяныя культуры — проса і грэчку. Тым не менш ужо сёння можна сцвярджаць, што раён увойдзе ў лік прэтэндэнтаў на перамогу ў абласным спаборніцтве па ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур.

Акрамя таго, рэкордная для Гомельскай вобласці ўраджайнасць збожжа каласавых культур (86 ц/га) атрымана на аграпрамысловым прадпрыемстве Жыткавіцкага раёна «Тураўшчына». Там ужо цалкам убраныя збожжавыя, а агульны намалот склаў 17 тыс. т збожжа, або 60% у маштабе раёна. Рэкордныя намалоты атрыманы ў першую чаргу за кошт выканання тэхналогіі.

У Гродзенскай вобласці чатыры сельгаспрадпрыемствы дэманструюць ураджайнасць збожжавых звыш 70 ц/га. Самую высокую ўраджайнасць у 91,7 ц/га паказвае СВК імя Крамко Гродзенскага раёна, дзе ўбрана больш за 93% плошчы збожжавых. У СВК «Прагрэс-Верцялішкі» на гэты момант ураджайнасць складае 86,5 ц/га, гаспадарка абмалаціла 71% збожжавага палетка. У ліку лідараў таксама СВК «Свіслач» і «Абухава» Гродзенскага раёна, якія атрымалі ўраджай у 78,1 і 70,3 ц/га адпаведна. Абедзве гаспадаркі таксама ўбралі больш за 70% плошчаў збожжавых. Яшчэ сем гаспадарак намалочваюць ад 60 да 70 ц/га. Пры гэтым сярэдняя ўраджайнасць збожжавых па вобласці ніжэйшая за леташнюю, што звязана з умовамі надвор'я — засушлівым чэрвенем і дажджлівым ліпенем — 40,1 ц/га.

У Віцебскай вобласці Аршанскі і Верхнядзвінскі раёны займаюць лідзіруючыя пазіцыі па ўраджайнасці збожжавых і зернебабовых культур і збіраюць 37 і 35,8 ц/га адпаведна. Таксама ўраджайнасць больш як 30 ц/га маюць 7 раёнаў вобласці. Па тэмпе ўборкі лідзіруе Пастаўскі раён, дзе абмалочана больш за 40% пасяўных плошчаў. Блізкія да гэтай лічбы аграрыі Докшыцкага, Чашніцкага, Аршанскага раёнаў.

Мільён на Брэстчыне

На момант падрыхтоўкі нумара стала вядома, што аграрыі Брэсцкай вобласці 8 жніўня пераадолелі мільённы рубеж па намалоце збожжа. Найбольш плённа спрацавалі аграрыі Баранавіцкага і Пружанскага раёнаў, якія ўжо атрымалі па 100 тыс. тон збожжа. Следам за імі ідуць хлебаробы з Пінскага (79,7 тыс. тон) і Камянецкага (77,5 тыс. тон) раёнаў.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

kryzhevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Ужо амаль 5 мільёнаў тон!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».