Вы тут

Як БРСМ удзельнічае ў парламенцкіх выбарах


Сёння завяршаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ўжо падводзіць вынікі па назіранні за гэтым этапам выбараў у парламент. Цяпер у краіне акрэдытавана больш за 800 назіральнікаў ад БРСМ. Чым можа зацікавіць юнакоў і дзяўчат палітыка, расказаў другі сакратар ЦК БРСМ Сяргей КЛІШЭВІЧ.


— У нас ёсць падрыхтаваныя людзі, якія ўжо актыўна ўключыліся ў работу. У склад участковых выбарчых камісій увайшло 3490 прадстаўнікоў БРСМ. У 90 са 110 акруговых камісій і ў 6 з 7 тэрытарыяльных камісій працуюць прадстаўнікі нашай маладзёжнай арганізацыі.

Для таго, каб моладзь актыўней уключалася ў выбарчы працэс, БРСМ запусціў праект «Адкрыты дыялог». Гэта магчымасць для кандыдатаў сумесна са сваімі выбаршчыкамі абмяркоўваць праблемныя пытанні. У «Адкрытым дыялогу» можа паўдзельнічаць кожны, быць бліжэй да сваёй аўдыторыі дапамагаюць сучасныя тэхналогіі.

— Мы плануем трансляваць пэўную частку нашых «Адкрытых дыялогаў» у мабільны дадатак «Перыскоп», — расказвае Сяргей Клішэвіч. — У ім назіраць за абмеркаваннямі змогуць не толькі тыя людзі, якія непасрэдна прысутнічаюць у памяшканні, але і карыстальнікі інтэрнэт-сетак. А для таго, каб ужывую паўдзельнічаць у «круглым стале», трэба звярнуцца ў раённы камітэт БРСМ. «Адкрытыя дыялогі» пройдуць у кожным рэгіёне нашай краіны. Гэта ў тым ліку дапамагае нашай моладзі вызначыцца, каму аддаць свой голас. Для кандыдатаў — добрая магчымасць паўдзельнічаць у прамых стасунках, нефармальных зносінах з грамадзянамі.

З 12 жніўня пачнецца агітацыйны этап гонкі кандыдатаў. Саюз моладзі традыцыйна прымае ўдзел і ў гэтым працэсе. Другі сакратар ЦК БРСМ расказаў, як прыцягнуць моладзь да актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці краіны.

— Мы будзем інфармаваць грамадзян пра выбары. З пятніцы па ўсёй краіне будуць праходзіць агітацыйныя пікеты. Іх мы пастараемся арганізаваць для моладзі крэатыўнымі, з творчымі пляцоўкамі. Свая «фішка» будзе ў кожным раёне, у кожным горадзе.

Надзея АНІСОВІЧ

anisovich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Моладзь ідзе ў палітыку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прыёмная кампанія: хто штурмаваў ВНУ? Рэкорды і антырэкорды

Прыёмная кампанія: хто штурмаваў ВНУ? Рэкорды і антырэкорды

У БДУ 82 % залічаных на першы курс набралі 300 балаў і больш.

Калейдаскоп

Склад для дачніка. Парады ад практыкаў, як лепш захаваць ураджай на зіму

Склад для дачніка. Парады ад практыкаў, як лепш захаваць ураджай на зіму

Парады ад практыкаў, як лепш захаваць ураджай на зіму.