Вы тут

Нашы трактары паедуць у Афрыку?


У сталіцы адбылася дзелавая сустрэча паміж прадстаўнікамі прадпрыемстваў Беларусі і Буркіна-Фасо. У ходзе мерапрыемства кіраўнікі шасці заходнеафрыканскіх і 24 беларускіх кампаній правялі перамовы аб магчымасцях развіцця супрацоўніцтва ў сферах вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі, электронікі і прымянення інфармацыйных тэхналогій у банкаўскім сектары.


Намеснік старшыні беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч адзначыў, што з Буркіна-Фасо ў нашай краіны яшчэ пачатковы этап супрацоўніцтва. У апошнія гады Беларусь больш актыўна працуе з рынкамі «далёкай дугі», асабліва з тымі краінамі, якія маюць у сваіх планах дзяржаўныя праграмы развіцця інфраструктуры, сельскай мясцовасці — усё тое, што можа быць выкарыстана для прасоўвання беларускага машынабудавання. Сярод асноўных кірункаў кааперацыі з Буркіна-Фасо таксама прадукты харчавання, нафтахімія і здабыча карысных выкапняў.

«З гэтай краінай у Беларусі пакуль досыць сціплы тавараабарот. Аднак у перспектыве чакаецца вялікі кантракт на пастаўку 500 беларускіх трактароў», — дадаў Уладзімір Улаховіч.

Член бюро гандлёва-прамысловай палаты Буркіна-Фасо Адам Траорэ адзначыў, што зараз у яго краіне актыўна наладжваюць сувязі з многімі дзяржавамі свету.

«Беларусь уяўляе для нас асаблівую цікавасць таму, што ваша краіна — перадавы вытворца сельскага машынабудавання, — сказаў Адам Траорэ. — Мы хочам бліжэй пазнаёміцца з вашымі прадпрыемствамі для знаходжання магчымасці кааперацыі. У складзе нашай дэлегацыі прыехалі прадстаўнікі кампаній харчовай прамысловасці, лагістыкі, машынабудавання, электроннай камерцыі, перапрацоўкі бавоўны».

Ілья КРЫЖЭВІЧ

kryzhevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.