Вы тут

Будзьце ўважлівымі пры разліках


«Выпадкаў завышэння цэн у сувязі з дэнамінацыяй не зафіксавана», — канстатаваў на брыфінгу начальнік упраўлення антыманапольнай і цэнавай палітыкі Гомельскага аблвыканкама Андрэй Сушчэвіч.


На працягу гэтага месяца супрацоўнікі ўпраўлення праводзілі маштабныя праверкі на 30 аб'ектах гандлю, якія прадстаўляюць буйныя гандлёвыя сеткі, Белкаапсаюз, прыватныя прадпрыемствы. Выяўлена, што ў адной з правераных крамаў цэны тавараў былі напісаны на цэтліках толькі ў недэнамінаваных рублях. Звароты грамадзян у асноўным тычацца тлумачэння сістэмы разлікаў з адначасовым выкарыстаннем новых і старых купюр. Спецыялісты ўпраўлення даюць кансультацыі пажылым людзям і заклікаюць ва ўсіх выпадках, калі разлікі няправільныя, звяртацца да іх па дапамогу. Маніторынг гандлёвых аб'ектаў ва ўмовах дэнамінацыі, а таксама парадку фарміравання цэн на паслугі і прадукцыю грамадскага харчавання, будзе працягвацца.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка пра Беларусь і Расію: Мы суверэнныя і незалежныя дзяржавы

Аляксандр Лукашэнка пра Беларусь і Расію: Мы суверэнныя і незалежныя дзяржавы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў ваеннай сферы.

Эканоміка

Спецыялісты расказалі пра асаблівасці функцыянавання АЭС

Спецыялісты расказалі пра асаблівасці функцыянавання АЭС

Пра кантроль за станам АЭС расказалі эксперты Дзяржатамнагляда.