Вы тут

Ваеннаслужачым, звольненым у пачатку 90-х, павышаны пенсіі


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №308 «Аб пенсійным забеспячэнні асобных катэгорый ваеннаслужачых».


Дакумент накіраваны на павышэнне ўзроўню сацыяльнай абароны ваеннаслужачых, звольненых з ваеннай службы ў сувязі са скарачэннем колькасці Узброеных Сіл у 1992—1994 гадах. Тады пенсія ваеннаслужачым была прызначаная ў няпоўным памеры. Пры дасягненні агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, улічваючы невысокі памер атрыманай «ваеннай» пенсіі, большасць з іх разлічвалі перайсці на працоўную пенсію па ўзросце. Але ў сувязі з істотнымі зменамі ў пенсійным заканадаўстве ў 2015 годзе гэтыя пенсіянеры пазбавіліся такога права.

Указ устанаўлівае для гэтай катэгорыі грамадзян павелічэнне «ваеннай» пенсіі за кожны год работы (пасля назначэння ім пенсіі за выслугу гадоў) на 1% адпаведных сум грашовага забеспячэння, якія ўлічваюцца для вылічэння пенсій. Пры гэтым максімальны памер пенсіі для іх прапануецца ўстанавіць не больш за 70% улічваемага грашовага забеспячэння.

Загаловак у газеце: «Ваенныя пенсіі» ўдасканаленыя

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».