Вы тут

У краіне ўжо зжалі тры чвэрці пасяўных плошчаў


У краіне ўжо сабрана з 73,6% пасяўных плошчаў збожжа. Па аператыўнай інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, аграрыі намалацілі больш за 5,6 млн тон збожжавых і зернебабовых культур пры сярэдняй ураджайнасці 34,5 ц/га.


Як і раней, ва ўборачнай кампаніі лідзіруе Міншчына, дзе ўжо намалацілі больш за 1,5 млн тон. На другім месцы Брэсцкая вобласць, дзе аб'ём убранага збожжа складае 1,07 млн тон. На Брэстчыне ў Столінскім і Бярозаўскім раёнах ужо завяршылі ўборку. Там хлебаробы намалацілі 71,5 і 61 тыс. тон збожжа адпаведна. У найбліжэйшы час завершаць уборку збожжавых сельгаспрадпрыемствы Пружанскага, Іванаўскага, Івацэвіцкага, Ляхавіцкага і Маларыцкага раёнаў. Пры спрыяльных умовах надвор'я да іх неўзабаве далучацца і іншыя раёны. Лідарам вобласці па вале збожжа з'яўляецца Баранавіцкі раён. Там аграрыі сабралі больш за 122 тыс. тон, пры гэтым ім яшчэ трэба будзе ўбраць каля 15% плошчаў.

Тройку лідараў закрываюць аграрыі Гомельшчыны, якія сабралі 966,1 тыс. тон збожжа (там жніво таксама ўжо на фінішнай прамой).

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?