Вы тут

Самая высокая ўраджайнасць — на Гродзеншчыне


Уборачная кампанія падыходзіць да свайго завяршэння. Аграрыі краіны ўжо сабралі больш за 6,2 млн тон збожжа. Збожжавыя і зернебабовыя ў Беларусі сабраны з 82,2% плошчаў. Ураджайнасць збожжа дасягае 34,3 ц/га.


 

Згодна з аператыўнай інфармацыяй Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання на 15 жніўня, лідзіруюць гаспадаркі Мінскай вобласці, дзе сабрана больш за 1,6 млн тон збожжа. На Брэстчыне намалацілі больш за 1,1 млн тон. У Гомельскай і Гродзенскай абласцях таксама перасягнулі паказчык у 1 млн тон збожжа.

Так, на Гомельшчыне агульны намалот збожжа ў вобласці на раніцу 15 жніўня склаў 1 млн 23 тыс. тон, што амаль на 50 тыс. тон перавышае ўвесь ураджай, сабраны летась. Чакаецца, што больш, чым летась будзе сабрана збожжа і ў большасці раёнаў. Збожжа сабралі на плошчы 325,7 тыс. га, што складае 93,6% да плана.

Цалкам завяршылі ўборку ў шасці раёнах паўднёвай і цэнтральнай частцы вобласці. Зараз тэхніка з гэтых раёнаў накіраваная да суседзяў, каб дапамагчы ім хутчэй завяршыць работы на палях. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа па вобласці складае 31,4 ц/га, што на 2,2 ц/га вышэй за леташні ўзровень. Варта таксама адзначыць, што ў некаторых раёнах Гомельскай вобласці, а менавіта на паўднёвым усходзе, зноў адчуваўся недахоп вільгаці для нармальнага развіцця раслін. Аднак аграрыі Гомельшчыны ўпэўненыя, што ўжо сабранага збожжа будзе дастаткова, каб выканаць дзяржзаказ і забяспечыць патрэбы жывёлагадоўлі.

Менш чым па мільёне сабралі на Магілёўшчыне і Віцебшчыне — 852,5 і 536,3 тыс. тон адпаведна. Таксама вядома, што ў цэлым гаспадаркі паставілі ў лік дзяржзаказу 727,7 тыс. тон збожжа, або 67% да плана.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: На фінішнай прамой

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».