Вы тут

Хлебаробы Гродзеншчыны намалацілі больш за мільён тон збожжа


На раніцу 15 жніўня хлебаробы Гродзеншчыны намалацілі 1 028 341 тону збожжа, убраўшы 79% плошчаў.


Згодна з інфармацыяй абласнога ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама, 25 гаспадарак (у тым ліку 7 у Слонімскім раёне, 6 — у Гродзенскім) жніво завяршылі, а многія набліжаюцца да фінішу. Па ўраджайнасці традыцыйна лідзіруе Гродзенскі раён — 60,4 цэнтнера з гектара. На Бераставіччыне на круг намалочваюць у сярэднім 51,1, у Карэліцкім раёне — 47,7 цэнтнера з гектара. Сярод гаспадарак самая ўраджайная ніва ў СВК імя В.І. Крамко Гродзенскага раёна — 93,1 цэнтнера з гектара. У сельскагаспадарчых кааператывах «Прагрэс-Верцялішкі» і «Свіслач» гэтага ж раёна ўраджайнасць складае адпаведна 83,6 і 79,5 цэнтнера з гектара. Больш за 60 цэнтнераў збожжа з гектара намалочваюць яшчэ ў дзесяці гаспадарках вобласці.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchіk@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Ёсць мільён

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.