Вы тут

Смалявіцкія кавуны


Збор кавуноў сёлетнега ўраджаю пачаў фермер сялянска-фермерскай гаспадаркі «Дружба і К» Смалявіцкага раёна Уладзімір Крапіўка. Сёлета пад гэтую бахчавую культуру аграрый адвёў на сваіх плошчах сем гектараў. Нягледзячы на зменлівае надвор'е, кавуны буйныя, добра паспелі і ўдаліся смачныя.


«Дружба і К» займаецца вырошчваннем традыцыйнай для Беларусі гародніны — бульбы, цыбулі, таматаў і іншых культур, а таксама з'яўляецца базавай гаспадаркай Інстытута агародніцтва для апрабавання розных культур і гатункаў. Сёлета ў Крапіўкі добры ўраджай перцаў і баклажанаў менавіта беларускай селекцыі.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.