Вы тут

Дзе ў Мінску пройдуць школьныя кірмашы


Для сталічнага гандлю трэцяя дэкада жніўня — традыцыйна самыя «гарачыя» дні, таму што многія сем'і, па традыцыі, адкладваюць паход за школьнай экіпіроўкай на апошнія дні летніх канікулаў.


Між іншым, у бліжэйшыя выхадныя (20 і 21 жніўня) ў сталіцы пройдзе агульнагарадскі кірмаш «Час у школу!». На пляцоўцы каля Палаца спорту ўвазе пакупнікоў будзе прапанаваны самы шырокі асартымент тавараў да школы: стыльнае і прывабнае адзенне і абутак, пісьмовыя і канцылярскія прылады, сумкі і ранцы, кнігі, развіццёвыя гульні, школьная атрыбутыка. Удзел у кірмашы возьмуць універмагі, гандлёвыя арганізацыі сталіцы, прадпрыемствы-вытворцы канцэрна «Беллегпрам», а таксама іншыя айчынныя таваравытворцы з усёй краіны. Фірмовую прадукцыю прадставяць больш як 50 удзельнікаў: акцыянерныя таварыствы «Світанак», «Палессе», «Лідская абутковая фабрыка», «Галантэя», «Алеся», унітарнае прадпрыемства «Ромгіль-тэкс» і многія іншыя.

Акрамя таго, у рамках кірмашу запланавана правядзенне розных акцый з прымяненнем зніжак. Пройдуць дэманстрацыі мадэляў адзення дзелавога стылю для школьнікаў і абутку беларускіх вытворцаў. Прадугледжаны прыём заказаў на падгонку адзення. Падрыхтавана культурна-забаўляльная праграма з удзелам мастацкіх калектываў прадпрыемстваў, акцыі з уручэннем падарункаў. Час працы кірмашу — з 10.00 да 17.00.

А з 24 па 31 жніўня ў выставачным павільёне «БелЭкспа» (вуліца Я. Купалы, 27) разгорнецца Міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш «Прывітанне, школа 2016», дзе вядучыя вытворцы і дыстрыб'ютары дзіцячых тавараў змогуць прадставіць найшырэйшы асартымент тавараў для падрыхтоўкі да новага навучальнага года. Тут жа адкрыецца і міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш тавараў і паслуг «Нашым дзецям 2016».

Вытворцы і імпарцёры плануюць прадставіць навінкі, якія з'явіліся апошнім часам у гэтым сектары рынку. Бацькі школьнікаў і дашкольнікаў змогуць набыць тавары для творчага, разумовага і фізічнага развіцця дзяцей, цацкі, электронныя гульні, дзіцячую мэблю, кнігі і перыядычныя выданні, тавары для будучых маці, сродкі для догляду дзяцей, дзіцячае харчаванне, кандытарскія вырабы.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Школьны «супермаркет»

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.