Вы тут

Рэцэпты смачных хатніх напояў


Морс з журавін

  • 1 шкл. журавін
  • 0,5 шкл. цукру 
  • 1 л вады

1. Журавіны перабраць, памыць, размяць драўляным таўкачыкам у керамічным або шкляным посудзе і адціснуць сок.

2. Дадаць крыху гатаванай вады і працадзіць.

3. Жамерыны заліць вадой, закіпяціць і працадзіць.

4. У адвар усыпаць цукар, давесці да кіпення, астудзіць, перамяшаць са свежым сокам.


Морс з брусніц 

  • 150 г брусніц
  • 120 г цукру 
  • 1 л вады

1. Ягады перабраць, памыць, размяць драўляным таўкачыкам у керамічным або шкляным посудзе і адціснуць сок.

2. Жамерыны заліць гарачай вадой і кіпяціць пяць хвілін.

3. Адвар працадзіць, усыпаць цукар, перамяшаць, давесці да кіпення, астудзіць.

4. Цяпер самы час дадаць сюды свежы, раней адціснуты сок і вытрымаць напой адзін або два дні.


Аршад, або поснае малако

  • 400 г салодкага міндалю
  • некалькі арэхаў горкага міндалю
  • 1,2 л вады 
  • цукар па смаку

1. Чатырыста грам салодкага міндалю і некалькі арэхаў горкага міндалю моцна растаўчы, заліць трыма шклянкамі вады і адціснуць адзін раз праз сурвэтку.

2. Потым зноў патаўчы міндаль і другі раз адціснуць, заліўшы яшчэ трыма шклянкамі вады.

3. Засаладзіць і падаць вельмі халодным.


Кісель з рэвеня

На 5 стаканаў негустога кісялю спатрэбіцца:

  • 20-30 г крухмалу
  •  пучок чаранкоў рэвеню
  •  6-8 ст лыжак цукру

1. Чаранкі памыць, пачысціць ад ружовай абалонкі (калі яна загрубела), пакрышыць на невялікія кавалачкі, усыпаць цукар і зварыць.

2. Развесці крухмал у халоднай гатаванай вадзе і ўліць у гарачы кампот, перамяшаць і крыху паварыць.

3. Гатовы кісель разліць у кубкі.

4. Калі хочаце, каб кісель атрымаўся густы, то крухмалу на гэту колькасць вады павінна быць 60-80 г.

Друкуецца ў часопісе "Алеся"

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».