Пакланіцца ім вернікі змогуць да канца жніўня
У суботу, 20 жніўня, у Беларусь прынясуць пачэсную галаву прападобнага Сілуяна Афонскага. Мошчы будуць знаходзіцца ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска да 31 жніўня.
Святыня з праваслаўнага Свята-Панцеляіманава манастыра на гары Афон, з якой яны да гэтага моманту ніколі не вывозіліся, будзе ў суправаджэнні манахаў дастаўлена ў мінскі кафедральны сабор па благаславенні Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Сілуян Афонскі нарадзіўся на Тамбоўшчыне (Расія) і яшчэ з маладых год імкнуўся да манаскага жыцця. Яго мара стаць манахам Святой Гары здзейснілася, і хаця ён не меў высокіх санаў, але пад канец жыцця сярод братоў атрымаў званне старца — дасведчанага духоўнага настаўніка. Мудрыя выказванні прападобнага чытаюць і дагэтуль, кнігі з імі выдаюцца далёка за межамі Афона і нязменна карыстаюцца папулярнасцю.
На Святой Гары існуе даўняя традыцыя даставаць з магіл астанкі манахаў праз тры гады пасля іх пахавання і пераносіць у спецыяльную пахавальню — так званую "косніцу". Таму ў наш час міратачывая галава прападобнага знаходзіцца ў Пакроўскім храме Панцеляіманава манастыра ва ўпрыгожаным каштоўнымі камянямі срэбным каўчэгу.
Па словах Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, кожнаму верніку карысна будзе пакланіцца мошчам прападобнага. "Мы не павінны адчайвацца ў сваіх падзеннях і грахах. Ёсць выйсце з гэтага становішча. Галоўнае — не згубіць веру. Галоўнае — каб мы зразумелі значэнне Таінства пакаяння. Нездарма Прападобны Сілуян заклікаў людзей пакаяцца і выправіцца. Такім быў і сам Прападобны: падаў, падымаўся, але заўжды каяўся. І цяпер ён дапамагае ўсім, хто жадае стаць на выратавальны шлях і звярнуўся да яго з малітвай", — лічыць Уладыка.
На афіцыйным сайце Беларускай праваслаўнай царквы размешчана падрабязная інфармацыя пра жыццё прападобнага. Там жа можна паслухаць аўдыякнігі яго твораў і больш даведацца пра прынясенне мошчаў святога ў Беларусь.
Вераніка ПУСТАВІТ
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.