Вы тут

Шаўковы шлях адкрывае новыя старонкі супрацоўніцтва


У Мінску адбылося другое пасяджэнне Беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве. Бакі адзначылі, што работа камітэта з'яўляецца значнай для прасоўвання беларуска-кітайскага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства.


Сустаршынёй камітэта з беларускага боку выступіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалай Снапкоў, з кітайскага — член Палітбюро ЦК Камуністычнай партыі Кітая, сакратар палітыка-юрыдычнай камісіі ЦК КПК Мэн Цзяньчжу.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта звярнуў увагу, што сяброўскія адносіны паміж Беларуссю і Кітаем актыўна і плённа развіваюцца на працягу 24 гадоў.

— Сумеснае будаўніцтва праекта «Эканамічны пояс «Шаўковы шлях» адкрывае перад намі шэраг новых фарматаў шматбаковага сумеснага ўзаемадзеяння на еўрапейскім кантыненце. Мы бачым перспектывы супрацоўніцтва ў фармаце «16+1»: краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы плюс Кітай. Далучэнне Беларусі да ўдзелу ў гэтым фармаце дасць новыя магчымасці для нашага ўзаемадзеяння.

Па словах Мікалая Снапкова, адным з элементаў стратэгічнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая з'яўляецца рэалізацыя Кітайска-беларускага парка «Вялікі камень».

— Парк — гэта самы важны на сёння і на бліжэйшую перспектыву ўзорны сумесны праект, — упэўнены намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Па выніках пасяджэння Беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве быў падпісаны пратакол. У цэлым падчас візіту кітайскай дэлегацыі дасягнуты шэраг дамоўленасцяў па працягу актыўнага супрацоўніцтва ў крэдытна-фінансавай сферы, прасоўванні будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка, актывізацыі міжрэгіянальных кантактаў, стварэнні спрыяльных умоў для рэалізацыі сумесных праектаў.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Адкрываем новыя старонкі супрацоўніцтва

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.