Вы тут

У парку Чалюскінцаў загінуў адміністратар атракцыёна


Трагедыя здарылася ўчора каля 15 гадзін у сталічным парку Чалюскінцаў. Па папярэдняй інфармацыі, супрацоўнік атракцыёна «Джамба джэт» 1959 года нараджэння паспрабаваў падняць з рэек «амерыканскіх горак» прадмет наведвальнікаў, які ўпаў, і быў насмерць збіты вагончыкам. Па словах відавочцаў, мужчына загінуў на месцы.


Як паведамляюць у прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама, на месцы працавала следча-аператыўная група. Прычыны здарэння высвятляюцца. Дарэчы, вясной атракцыён ужо трапляў пад увагу СМІ: тады ў вагончыку падчас яго знаходжання на вялікай вышыні аказаліся заблакаванымі чатыры наведвальнікі.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lуskаvеts@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Атракцыён забіў чалавека

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.