Вы тут

Колькасць загінулых ад землятрусу ў Італіі перавысіла 240 чалавек


Удар падземнай стыхіі адбыўся ў цэнтральнай Італіі ў ноч на сераду, 24 жніўня, што прывяло да сур'ёзных разбурэнняў у некалькіх гарадах.


Ваганні зямной паверхні адчуваліся ў шэрагу гарадоў цэнтральнай Італіі, у тым ліку ў Рыме і Балонні. Паводле інфармацыі, якая паступае, разбурэнні адбыліся як мінімум у трох правінцыях — Асколі Пічэна, Ферма і Мачэрата (вобласць Марке).

Колькасць ахвяр працягвае расці. Спачатку паведамлялася пра шэсць загінулых, потым гаворка ішла пра 14 ахвяр. Па апошніх звестках мясцовых СМІ, у выніку землятрусу загінулі 84 чалавекі. Невялікі горад Акумолі, за два кіламетры ад якога знаходзіўся эпіцэнтр землятрусу, напалову разбураны, шмат людзей знаходзіцца пад заваламі, паведаміў мэр горада Стэфана Петручы. «Разбурэнні закранулі казарму карабінераў, цэрквы і многія жылыя дамы. У многіх месцах адсутнічае тэлефонная сувязь. Зараз сюды прыбылі ратавальнікі. У цэнтры горада вядуць работу групы пажарных», — сказаў мэр.

Інфармацыі аб наяўнасці грамадзян Беларусі сярод ахвяр землятрусу ў Італіі няма. Пра гэта гаворыцца ў твітэр-акаўнце пасольства Беларусі ў Італіі. Адзначаецца, што пасольства старанна адсочвае сітуацыю ў сувязі са стыхійным бедствам у цэнтральнай Італіі.

Раней у МЗС папрасілі грамадзян, чые родныя знаходзяцца ў пацярпелых ад землятрусу раёнах Італіі і не выходзяць на сувязь, паведаміць пра гэта па тэлефоне +393454803465.

Загаловак у газеце: І стала жудаснаю ноч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове. 

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?