28 жніўня з 12 да 18 гадзін у Мінску ў галерэі "Ў" (Незалежнасці, 37а) адбудзецца пяты юбілейны “Агра-культурны Фэст".
Грамадскае аб’яднанне “Экадом”, праект "Reals", галерэя сучаснага мастацтва "Ў" і экалагічнаz ўстанова “Агра-Эка-Культура” запрашаюць жыхароў і гасцей Мінска атрымаць асалоду ад экалагічна чыстай арганічнай ежай, пазнаёміцца з фермерамі, якія займаюцца яе вытворчасцю, ацаніць выставу “Прырода гуку”, наведаць займальныя майстар-класы беларускіх экспертаў і паслухаць канцэрт унікальных Suma voices.
“Агра-Культурны Фэст” адкрыецца ў 12 гадзін прэс-канферэнцыяй, дзе арганізатары раскажуць пра стан спраў у арганічным сектары, адкажуць на пытанні ўдзельнікаў і прадставяць свае ідэі развіцця дадзенага кірунку. Прэс-канферэнцыя адбудзецца ў галоўнай зале галерэі.
У рамках выставы “Прырода гуку” арганізатары запрашаюць спыніцца і паслухаць гукі свету вакол, гукі прыроды, якія мастакі перанеслі ў галерэю сучаснага мастацтва "Ў". Экскурсія па выставе пачнецца ў 12.40.
З 13:00 да 16:30 — час бясплатных майстар-класаў і прэзентацый для наведвальнікаў фестывалю. Усе ахвотныя змогуць ацаніць чайную цырымонію па-беларуску; даведацца, як выбраць і купіць арганічныя і здаровыя прадукты без пасярэднікаў; пазнаёмяцца з канцэпцыяй і правіламі пермакультуры; навучацца вырашаць экалагічныя праблемы ў межах заканадаўства.
Завяршэннем ”Агра-Культурнага фэст” стане канцэрт непаўторнай аўтэнтычнай фальклорнай групы Suma voices!
Таксама на працягу ўсяго часу працы фестывалю будзе працаваць пляцоўка для дзяцей з займальнымі майстар-класамі экалагічнай накіраванасці.
Сяргей РАСОЛЬКА
Панядзелак для Львоў — спрыяльны дзень для творчасці і новых ідэй.