У ходзе візіту Аляксандр Лукашэнка правядзе перагаворы з прэм'ер-міністрам гэтай краіны Навазам Шарыфам. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы беларускага лідара з дзяржаўным міністрам па замежных справах, спецыяльным памочнікам прэм'ер-міністра Пакістана Саідам Тарыкам Фатэмі.
«У нас няма ніякіх асабістых рознагалоссяў. Пры абмеркаванні многіх пытанняў — палітычных, эканамічных — у нас таксама поўнае супадзенне пунктаў гледжання. Мы заклалі з ім фундамент на будучыню адносін паміж Пакістанам і Беларуссю», — адзначыў Прэзідэнт, гаворачы пра стасункі з прэм'ер-міністрам Пакістана.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі ганарацца дружалюбнымі адносінамі з такой магутнай і ўплывовай дзяржавай, як Пакістан, адзначыўшы, што маючая адбыцца сустрэча павінна быць глыбокай, на ёй плануецца прапрацаваць многія пытанні, у тым ліку на перспектыву.
«Мы хацелі б, і Наваз мне пра гэта казаў, каб пад нашы палітычныя, асабістыя адносіны была падведзена магутная гандлёва-эканамічная база. Мы ўзаемадапаўняльныя дзяржавы. Трэба наладзіць гэты мост эканамічнага супрацоўніцтва. І гэта галоўнае на перспектыву», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на неабходнасць абмеркаваць адносіны Пакістана і Беларусі з трэцімі краінамі. «Напрыклад, з КНР у вас бліскучыя адносіны і ў нас. З Расіяй. У вас з імі добрыя адносіны, у нас наогул выдатныя. Тут таксама можна атрымаць вялікія выгады і прынесці карысць гэтым дзяржавам у тым ліку», — дадаў кіраўнік дзяржавы.
У сваю чаргу Саід Тарык Фатэмі вельмі цёпла вітаў Прэзідэнта Беларусі. Дыялог вёўся на рускай мове без дапамогі перакладчыка, паведамляе прэс-служба беларускага лідара. «Ваш візіт будзе важнай гістарычнай падзеяй у нашых адносінах. Мы ўпэўнены, што ён дапаможа вывесці іх на яшчэ больш высокі ўзровень», — сказаў ён.
Набор на бюджэтныя месцы павялічыцца.
Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?
Не выявіць ні секунды абыякавасці.