Вы тут

Занятасць насельніцтва застаецца адной з галоўных праблем дня


На пасяджэнні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту вобласці ў першым паўгоддзі 2016 года. У пасяджэнні прымаў удзел старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл МЯСНІКОВІЧ.


На самым пачатку работы кіраўнік вобласці Анатоль ЛІС настроіў усіх выступоўцаў засяродзіцца на праблемах і шляхах іх вырашэння. Было адзначана, што за першае паўгоддзе ў поўным аб'ёме выкананы тры з васьмі ключавых паказчыкаў эфектыўнасці, зацверджаных рашэннем аблвыканкама летась. Не ўдалося выканаць ключавыя паказчыкі па валавым рэгіянальнаму прадукце, прадукцыйнасці працы, экспарце тавараў і паслуг, прамых замежных інвестыцыях.

Вострая размова адбылася, напрыклад, у кантэксце экспарту тавараў. Калі агульныя лічбы выглядаюць быццам бы нядрэнна (вобласць пастаўляе тавары ў 76 краін свету), то пры дэталёвым разглядзе выяўляюцца значныя хібы ў экспартнай палітыцы. Так, напрыклад, у краіны Афрыкі за паўгода прадалі прадукцыі на 21,8 тысячы долараў. Тлумачэнне намесніка старшыні аблвыканкама Міхаіла Сяркова, што малыя аб'ёмы абумоўлены першымі крокамі ў асваенні новых рынкаў, палічылі недастаткова пераканаўчым.

Сур'ёзную крытыку атрымаў і куратар будаўнічай галіны, намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Сакоўскі. Будаўнічыя работы ў рэгіёне скараціліся на чвэрць. Сёння стаіць задача захаваць калектывы, для гэтага трэба шукаць заказы ў блізкім і далёкім замежжы. Работа вядзецца, але выяўляюцца і зусім недапушчальныя факты. Будтрэст №8 не можа выканаць работы ў Туркменістане, згодна з дамоўленасцю, праз міжведамасныя нестыкоўкі. У выніку рабочыя не едуць на аб'ект, а тыя, што паехалі, сядзяць без работы.

У аграрнай галіне зноў на першы план выходзяць пытанні захавання тэхналогій і парадку на вытворчасці.

Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч указаў, што ў справе паляпшэння экспартнай палітыкі трэба больш шукаць і праяўляць кемлівасць. Экспартная база рэгіёна не памянялася, значыць, варта трымацца за ранейшыя рынкі збыту і шукаць новыя. Сярод прыярытэтных напрамкаў спікер верхняй палаты парламента вылучыў занятасць насельніцтва. Гэта адна з самых галоўных праблем дня. Калі прадпрыемствы і ўстановы рэгіёна ў працэсе рэарганізацыі за апошні час паменшылі штаты прыкладна на 12 тысяч чалавек, то ўладкавана на новыя месцы 1700 чалавек. Гэта вельмі мала. Адным са шляхоў вырашэння праблемы занятасці павінна стаць павышэнне эфектыўнасці вытворчасці і зніжэнне колькасці стратных прадпрыемстваў.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: На першым плане — занятасць насельніцтва

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».