З 1 верасня, паводле інфармацыі дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс», яно будзе выконваць наступныя рэгулярныя рэйсы.
Аўтобусы пойдуць па маршрутах: Мінск — Кіеў адпраўленнем з Мінска ад аўтавакзала «Цэнтральны» ў 23.00 штодня, з Кіева штодня ў 19.30; Мінск — Кіеў (Ачакаў) адпраўленнем з нашай сталіцы ад аўтавакзала «Цэнтральны» ў 18.00 па чацвяргах і пятніцах, з Кіева адпаведна ў 21.00 па пятніцах і нядзелях.
З павелічэннем пасажырапатоку з Мінска толькі 6 верасня «Мінсктранс» будзе выконваць рэгулярныя рэйсы па маршруце Мінск — Кіеў (Ачакаў) адпраўленнем ад аўтавакзала «Цэнтральны» ў 18.00, з Кіева 7 верасня ў 19.30 (без змяненняў). Адначасова толькі 6 верасня адмяняецца рэйс па маршруце Мінск — Кіеў адпраўленнем з нашай сталіцы ад аўтавакзала «Цэнтральны» ў 23.00.
Сяргей РАСОЛЬКА
Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?
Не выявіць ні секунды абыякавасці.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».