Вы тут

Модульныя адукацыйныя цэнтры створаць у Гомельшчыне


Спецыяльныя модульныя адукацыйныя цэнтры будуць створаны па ўсёй Гомельшчыне. Мяркуецца, што з дзецьмі ў гульнявой форме і ў спецыяльных памяшканнях будуць прапрацоўвацца мадэлі паводзінаў, напрыклад, пры пажары, галалёдзе, з маскітнай сеткай і многія іншыя.


Практычныя заняткі арыентаваны на дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, а таксама іх бацькоў. Яны павінны навучыць правільна паводзіць сябе ў бытавых сітуацыях, якія часта прыводзяць да траўмаў ці гібелі. Да барацьбы за дзяцей будуць прыцягнуты медыкі і праваахоўнікі, а таксама спецыялісты МНС і канкрэтныя сем'і. Даручэнне пра стварэнне новай структуры даў падчас выступлення на абласным жнівеньскім педсавеце старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік.

Стварэнне цэнтраў будзе працягам работы па прафілактыцы няшчасных выпадкаў сярод дзяцей. Дарэчы, у першым паўгоддзі на Гомельшчыне гібель непаўналетніх ад вонкавых прычын зніжана. З дзецьмі сёлета здарылася на 38% менш трагедый. Меней у вобласці зафіксавана і правапарушэнняў з непаўналетнімі.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Папярэдзіць навучаннем

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.