Вы тут

Падпісаны Указ «Аб прадастаўленні безнаяўных жыллёвых субсідый»


Дакументам прадугледжваецца ўкараненне з 1 кастрычніка 2016 года сістэмы безнаяўных жыллёвых субсідый на аснове выяўляльнага і заяўнага прынцыпаў, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта. Гэтая мера неабходна для забеспячэння дзяржаўнай падтрымкі ў першую чаргу асоб пенсійнага ўзросту і сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян ва ўмовах росту ўзроўню кампенсацыі насельніцтвам затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг.


Субсідыі будуць прадастаўляцца ў выпадку, калі штомесячная сума платы за жыллёва-камунальныя паслугі ў межах устаноўленых нормаў спажывання гэтых паслуг і сума кампенсацыі выдаткаў на электраэнергію, спажытую на асвятленне дапаможных памяшканняў і работу абсталявання ў шматкватэрным жылым доме, перавышае 20% сярэднямесячнага сукупнага даходу сям'і, якая пражывае ў горадзе, і 15% — у сельскім населеным пункце.

Указам прадугледжваецца, што пералік даходаў уласніка жылога памяшкання, наймальніка жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду, удзельніка арганізацыі забудоўшчыкаў і членаў яго сям'і, якія пражываюць сумесна з ім і ўдзельнічаюць у вызначэнні сукупнага даходу, для прадастаўлення безнаяўных жыллёвых субсідый будзе вызначаны ўрадам.

Укараненне сістэмы налічэння субсідый на аснове выяўляльнага прынцыпу будзе ажыццёўлена з 1 кастрычніка 2016 года непрацуючым пенсіянерам і непрацуючым інвалідам.

Грамадзянам, не ахопленым сістэмай выяўляльнага прынцыпу, прадастаўленне субсідый будзе ажыццяўляцца таксама з 1 кастрычніка 2016 года на аснове заяўнага прынцыпу.

Пры гэтым ураду даручаецца прааналізаваць эфектыўнасць прадастаўлення безнаяўных жыллёвых субсідый па выяўляльным прынцыпе і ўнесці ў вызначаным парадку на разгляд Прэзідэнта прапановы аб магчымым пашырэнні катэгорый грамадзян, якім безнаяўныя жыллёвыя субсідыі прадастаўляюцца па выяўляльным прынцыпе.

Указам таксама зацверджаны парадак прадастаўлення субсідый.

Загаловак у газеце: «Камунальная» дапамога

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».