Вы тут

Экспедыцыя «Дарога да святыняў» адпраўляецца па Беларусі


Сёння штогадовая міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» з Дабрадатным агнём ад Гроба Гасподняга дваццаць трэці раз адпраўляецца па маршруце праз многія гарады і вёскі Беларусі.


На­вед­ван­не ад­ной з мі­ну­лых экс­пе­ды­цый ста­ра­жыт­на­га Бар­ка­ла­баў­ска­га Свя­та-Уз­ня­сен­ска­га ма­нас­ты­ра.

Хрэсныя хады да праваслаўных святыняў, сустрэчы з жыхарамі населеных пунктаў на шляху маршруту, выступленні перад школьнікамі і студэнтамі, наведванне бальніц, прытулкаў — усё гэта ў планах сёлетняй вандроўкі групы святароў, навукоўцаў, пісьменнікаў, дзеячаў мастацтва. Яны пабываюць на Святым полі ў Баранавіцкім раёне, у Баранавічах, пасёлку Чырвоная Слабада Салігорскага раёна, гарадскім пасёлку Акцябрскі і блізкай да яго вёскі Красная Слабада, у пасёлку Азарычы Калінкавіцкага раёна, Калінкавічах, Гомелі, пасёлку Парычы Светлагорскага раёна, Жлобіне. Завершыцца пяцідзённы маршрут у Рагачове на свяце Дня беларускага пісьменства.

Газета «Звязда» кожны год падрабязна знаёміць сваіх чытачоў з цікавымі сустрэчамі на шляху экспедыцыі. Сёлета прыхільнікі нашай газеты і ўсе, каго цікавіць тэма духоўнага адраджэння, гісторыі Беларусі, маюць магчымасць сачыць за ходам экспедыцыі, адкрыўшы ў інтэрнэце сайт «Звязды». Анлайн-фотарэпартажы адлюструюць сустрэчы, пазнаёмяць з удзельнікамі ўнікальнага паломніцтва, пакажуць гарады і вёскі, праз якія пройдзе чарговы маршрут.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Загаловак у газеце: У экспедыцыю разам з чытачамі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».