Вы тут

У пасёлку Нарач адчыняе дзверы новая школа


У курортным пасёлку Нарач, што ў Мядзельскім раёне, 1 верасня гасцінна расчыніць дзверы новая школа на 510 месцаў, дзе будуць вучыцца дзеці з 1-га па 11-ты клас у адну змену.


У школе створаны ўсе ўмовы як для вучобы, так і для фізічнага развіцця школьнікаў. Тут прадугледжана спартыўная зала плошчай 540 квадратных метраў з пляцоўкамі для заняткаў рознымі відамі спорту, а таксама трэнажорная зала амаль на 100 квадратаў. Ёсць і актавая зала на 152 месцы з сучасным аснашчэннем, сцэнай. Акрамя таго, у новым будынку размясціліся кабінеты інфарматыкі, фізікі, хіміі, біялогіі, майстэрні тэхнічнай абслуговай працы для хлопчыкаў і дзяўчатак. Уражвае і спартыўная вонкавая зона: вялікі стадыён, пляцоўкі для навучальнага працэсу і пазакласнай работы: геаграфічная, па вывучэнні правіл дарожнага руху. Яны выкананы з дапамогай сучаснага пакрыцця на аснове гумавай крошкі, у спалучэнні з газонамі, тратуарнай пліткай, асфальтам.

За аснову ўзяты праект, што рэалізаваны ў Астраўцы Гродзенскай вобласці. Але на Міншчыне яго цалкам адаптавалі да мясцовых умоў, да ўжо існуючай інжынернай інфраструктуры: водаправодных, электрычных, каналізацыйных, ацяпляльных сетак. Усё гэта дазволіла зрабіць кошт будаўніцтва больш танным. Гэты праект максімальна просты, але прадугледжвае ўсё неабходнае, каб якасна арганізаваць навучальна-выхаваўчы працэс у адну змену.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Па новым праекце

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.