Вы тут

Работнікі смеццевай звалкі знайшлі ў старым пыласосе паўмільёна еўра


Работнікі смеццевай звалкі ў польскім горадзе Калабжэгу знайшлі ў старым пыласосе і аўдыякалонцы банкноты на агульную суму ў паўмільёна еўра.


Смецяры аднеслі пачкі еўра і злотых у паліцыю. Неўзабаве спахапіўся і іх уладальнік — ён сам звярнуўся да вартавых парадку па дапамогу ў пошуках сваіх зберажэнняў, піша Лента.ру. Мужчына апісаў пыласос і аўдыякалонкі, а таксама назваў дату выкіду прадметаў на сметніцу, пасля чаго ў паліцыі не засталося сумнення ў тым, што грошы належаць менавіта яму. Ці аддзячыў забыўчывы паляк работнікам звалкі, не паведамляецца.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: 500 тысяч еўра ў старым пыласосе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?