З 4 верасня ўзгоднена курсіраванне поезда па маршруце Кракаў — Варшава — Гродна, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.
Продаж праязных білетаў ужо пачаты. Час адыходу з Гродна — у 15.32, прыбыццё ў Беласток — у 17.08, на станцыю Варшава-Цэнтральная — у 20.15, у Кракаў — у 23.04. Назад з Кракава цягнік будзе адпраўляцца ў 4.46, з Варшавы — у 7.36, з Беластока — у 10.30. На канчатковую станцыю ў Гродне ён прыбудзе ў 14.22. На пачатак верасня кошт праезду (у дэнамінаваных рублях) да Кузніцы складзе 13,33 рубля, да Беластока — 16,39 рубля, да Варшавы — 34,31 рубля, да Кракава — 46,77 рубля.
Сяргей РАСОЛЬКА
«Пакупнікам прапануюць прадукцыю ад розных вытворцаў».
Закуліссе адкрытага сэрца.
Век жыві — век вучыся.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.