Вы тут

Дзеці з асаблівасцямі развіцця не павінны адчуваць сябе лішнімі


Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас наведвання спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната №13 горада Мінска для дзяцей з парушэннем слыху.


«Я вельмі шмат разоў бываў у падобных школах. Але сёння ўпершыню для сябе адкрыў такую рэч: ніякія вы не інваліды ці людзі з абмежаванымі здольнасцямі і магчымасцямі. Вы такія ж, як і мы, проста трошачкі адрозніваецеся ад нас, — звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да выхаванцаў школы-інтэрната. — Хоць я і гэта стаўлю пад сумненне, убачыўшы тое, што вы сёння можаце. І самае галоўнае, што вы свабодна маеце зносіны са сваімі выкладчыкамі і адзін з адным».

«Вядома, нас турбуе, які вы далей выбераце шлях і як ён складзецца. Я вам абяцаю, што тут праблем у вас не будзе, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Мы дамовіліся, што ўрад яшчэ раз вывучыць праблему занятасці, каб вы ўсе знайшлі сваё месца ў жыцці, каб маглі працаваць і зарабляць для сябе і сваіх дзяцей».

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што ёсць факты, калі кіраўнікі арганізацый не хочуць браць на працу маладых людзей з асаблівасцямі развіцця. «Мне канкрэтных фактаў не назвалі, але кажуць, яны ёсць. Мы абавязкова знойдзем і ліквідуем гэтыя бар'еры. Таму што мы не можам не падтрымліваць вас, якія так моцна імкнуцца ў гэтае жыццё», — адзначыў беларускі лідар.

Наведваючы школу-інтэрнат, Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай установы адукацыі, умовамі навучання, выхавання і пражывання навучэнцаў. Прэзідэнту далажылі аб гатоўнасці ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года і развіцці спецыяльнай адукацыі ў Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што не лічыць прафесію выкладчыка непрэстыжнай або нецікавай. «Выкладчык — гэта вяршыня, самая цікавая праца», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Разам з тым, лічыць Прэзідэнт, педагогам неабходна падняць зарплату. Рабіць гэта трэба пераважна за кошт рэзерваў у самой сістэме адукацыі. «Ва ўрадзе, як дамаўляліся, ужо зрабілі крок, таму давайце паспрабуем на працягу кароткага часу падняць зарплату настаўнікам. Але першая мая ўмова: сістэму адукацыі трэба цалкам аптымізаваць, пачынаючы ад Міністэрства адукацыі і заканчваючы школай, але не на шкоду дзецям», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы таксама прысутнічаў на святочным канцэрце да Дня ведаў, падчас якога выступілі калектывы ўзорнага дзіцячага тэатра пантамімы «Спадарожнік» і студыі жэставай песні «Гаваркія рукі», паведамляе прэс-служба Прэзідэнта. Пасля мерапрыемства выхаванцы школы-інтэрната ўручылі Аляксандру Лукашэнку памятны падарунак.

Першакласнікам ад Прэзідэнта перадалі вучэбныя дапаможнікі «Беларусь — наша Радзіма», а школе — шматфункцыянальную інтэрактыўную панэль вытворчасці ААТ «Гарызонт», аснашчаную спецыяльнымі навучальнымі праграмамі для работы з дзецьмі з парушэннямі слыху.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.