Вы тут

Сугучча: тэндэнцыі і пошукі


Камран Назірлі, азербайджанскі пісьменнік і перакладчык, доктар філасофіі, член Саюза пісьменнікаў і Саюза журналістаў Азербайджана, актыўна падтрымлівае праект Выдавецкага дома «Звязда» «Созвучие: литература и публицистика стран СНГ». Пра літаратурныя сувязі Беларусі і Азербайджана спадар Камран распавядае чытачам «ЛіМа».


— Слова «сугучча» ў Азербайджане стала надзвычай папулярным. Мы, азербайджанцы, вельмі паважаем Беларусь і яе народ. А ў пісьменніцкім асяроддзі часам кажуць, што партал «Сугучча» — адзін з сімвалаў Беларусі. І нездарма: стваральнікі партала прафесійна выконваюць свой абавязак і задачы.

Апошнім часам у нашай краіне ўзрасла цікавасць да літаратуры Беларусі, асабліва да сучаснай, бо азербайджанскія пісьменнікі часта публікуюць перакладныя творы беларускіх аўтараў: Мікалая Чаргінца, Алеся Бадака, Алеся Карлюкевіча, Таццяны Сівец… Радуе тое, што літаратары нашай краіны таксама сталі публікавацца ў Беларусі. Нядаўна на беларускай мове выйшлі зборнікі Чынгіза Алі аглу, маладой паэтэсы Лейлы Аліевай, альманах з творамі азербайджанскіх аўтараў, асобныя апавяданні і вершы такіх празаікаў і паэтаў, як Анар, Камал Абдулы, Афаг Масуд, Вагіф Баятлы Одэр ды інш. Чытаю на партале «Сугучча» і творы маладых аўтараў, пісьменнікаў новага пакалення. Уражвае дынамізм, пошукі, новыя тэндэнцыі, арыгінальныя формы і змест. Падабаецца іх стаўленне да сацыяльных рэалій, аналітычны падыход да вечных каштоўнасцей. Іншым разам нашы маладыя празаікі, як, напрыклад, Фахры Угурлу і Нармін Камал, увасабляюць у творах адметную філасофію, а часам і вострыя канфлікты, якія адбываюцца ў сучасным грамадстве.

Азербайджанскія творцы актыўна ўдзельнічалі і ў конкурсе «Родны дом», ініцыіраваны Выдавецкім домам «Звязда». Да праекта актыўна далучыліся пісьменнікі Кяміль Афсараглу, Нарыман Абдулрахманлы, Наўруз Наджафаглу, Камаля Абіева, Фарыд Гусейн, Мірмехці Агааглу ды іншыя. Мяркую, іх творы вельмі ўражваюць чытачоў партала.

Пачуўшы, што беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію, пачаў перакладаць яе раман «У вайны не жаночае аблічча». Мой пераклад атрымаў шмат добрых водгукаў.

Зараз перакладаю раман Мікалая Чаргінца «Сыны», які плануецца выдаць у Баку ў наступным годзе. А Камаля Абіева пераклала аповесць Анатоля Матвіенкі «Жудасная таямніца КДБ». Кніга павінна выйсці ў Азербайджане сёлета. У перспектыве — выданне ў перакладзе на азербайджанскую аповесці Алены Брава «Дараванне».

Яна ЯВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.