Вы тут

Французы зробяць дыету смачнай


Новы гаджэт зробіць артадаксальна дыетычныя стравы такімі ж апетытнымі, як смажаніна ці тарты.


Навукоўцы з французскага Цэнтра вывучэння харчовых паводзін распрацавалі прыладу са складанай назвай «газавы альфакторны храматограф дабаўленага смаку», які павінен дапамагчы тым, хто худзее ва ўсім свеце. Гэты невялікі гаджэт для хатняга выкарыстання закліканы надзяляць сумныя карысныя прадукты смачнымі водарамі. Разнастайныя тавары для здаровага харчавання змяшчаюць паменшаную колькасць солі, цукру і тлушчаў і таму не вельмі падабаюцца спажыўцам. Па статыстыцы, 30% пакупнікоў «зрываюцца» і дасальваюць або падсалоджваюць прэсныя дыетычныя стравы. У той жа час вядома, што смак на вялікую долю вызначаецца пахам. Прафесар Цьеры Томас-Дангін вырашыў высветліць, якія водары могуць падмануць мозг і зрабіць здаровую ежу апетытнай. Яго каманда правяла шэраг даследаванняў і высветліла, што пах вяндліны прымушае валанцёраў лічыць ежу на 40% больш салёнай. А фруктовы водар надае дэсертам дадатковую слодыч. Малекулы гэтых і іншых водараў падаюцца ў нос праз трубку ў «альфакторным храматографе» і мяняюць смак дыетычных прадуктаў у час трапезы.

Калі вынаходка пройдзе неабходную сертыфікацыю і паступіць у продаж, у гурманаў з лішняй вагой з'явіцца важкая падстава для радасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.