Вы тут

Турыстычныя маршруты для школьнікаў прэзентуюць на Дні пісьменства


Спецыяльныя турыстычныя маршруты для школьнікаў прэзентуе на Дні пісьменства Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.


Маршруты распрацаваны турыстычна-экскурсійным прадпрыемствам Федэрацыі прафсаюзаў «Беларустурыст». Праект рэалізуецца сумесна з Міністэрствам адукацыі і накіраваны на далучэнне дзяцей і моладзі да багатай гістарычнай спадчыны Беларусі.

Для кожнага рэгіёна краіны спецыялісты «Беларустурыст» распрацавалі шэраг адукацыйных экскурсійных маршрутаў, якія цалкам адпавядаюць школьнай праграме. Экскурсіі дапамогуць школьнікам больш даведацца пра гісторыю роднага краю, пазнаёміцца са знакавымі і гістарычнымі месцамі сваёй малой радзімы, атрымаць як новыя веды, так і незабыўныя ўражанні. У іх будзе магчымасць лепш даведацца пра біяграфіі беларускіх пісьменнікаў, пабываць у родных мясцінах класікаў літаратуры, убачыць, дзе нараджаліся ідэі вядомых твораў.

Па словах генеральнага дырэктара «Беларустурыст» Людмілы Сянькоўскай, неабходна адрадзіць цікавасць беларусаў да вандровак, адпачынку і аздараўлення ў роднай краіне. На апошняй выставе «Прафтур» было прэзентавана 76 новых турыстычных праграм па рэгіёнах краіны, а таксама прадстаўлены багаты патэнцыял прафсаюзных здраўніц.

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Турызм + гісторыя і літаратура

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.