Грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз журналістаў" правяло маніторынг сродкаў масавай інфармацыі па асвятленні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Прадметам маніторынгу сталі матэрыялы вядучых СМІ і інтэрнэт-рэсурсаў за перыяд 15-29 жніўня 2016 года.
Па выніках маніторынгу адзначаецца наступнае.
У дзяржаўных СМІ планамерна асвятляюцца ўсе этапы выбарчай кампаніі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, публікуюцца праграмы кандыдатаў. Пры гэтым забяспечваюцца роўныя ўмовы для ўдзельнікаў выбарчага працэсу, па-за залежнасці ад іх партыйнай прыналежнасці і палітычных поглядаў. Гэта з'яўляецца сведчаннем транспарэнтнасці парламенцкіх выбараў, наяўнасці высокай канкурэнцыі за права стаць дэпутатам нацыянальнага Парламента.
У матэрыялах вядучых недзяржаўных СМІ і інтэрнэт-рэсурсаў прыярытэт аддаецца кандыдатам ад апазіцыйных партый і рухаў. Дзейнасць кандыдатаў, якія стаяць на прадзяржаўных пазіцыях, асабліва дзяржаўных служачых, дэпутатаў дзеючага Парламента, асвятляецца пераважна з адмоўнага боку.
Некаторыя інтэрнэт-рэсурсы, у першую чаргу размешчаныя за межамі даменнай зоны .by, практычна не надаюць увагі выбарчай кампаніі. Замест гэтага яны ўвесь час мусіруюць тэзіс аб "адсутнасці ў Беларусі свабодных выбараў", робяць упор на нібыта маючыя месца фальсіфікацыі з боку ўладаў.
Асобныя матэрыялы такіх рэсурсаў утрымліваюць заклікі да правядзення масавых акцый пратэсту і фактычнага зрыву выбараў, што з'яўляецца грубым парушэннем выбарчага заканадаўства.
Беларускі саюз журналістаў заклікае рэдакцыі сродкаў масавай інфармацыі, уладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў, у час, што застаўся да завяршэння выбарчай кампані, строга выконваць дзейнае заканадаўства, як выбарчае, так і ў галіне сродкаў масавай інфармацыі.
Беларускі саюз журналістаў прадаставіць вынікі маніторынгу ў Цэнтрвыбаркам, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, місіям назіральнікаў за выбарамі ў Парламент.
«Пакупнікам прапануюць прадукцыю ад розных вытворцаў».
Закуліссе адкрытага сэрца.
Век жыві — век вучыся.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.