Вераснёвая ноч у Мастацкім, сустрэча з рэжысёрам Мары Лазье, майстар-клас па хадулях і выстава пра Мінск – афіша «Звязды» з 5 па 11 верасня.
Дзе: кінатэатр «Ракета» (зав. Рабочы, 3)
Калі: 5 верасня, 19:00
Колькі каштуе: ад 4,1 р.
Мары Лазье – рэжысёр і мастак французскага паходжання, якая больш за 20 гадоў пражыла ў Нью-Ёрку. Яна стварыла серыю фільмаў-партрэтаў блізкіх ёй па духу авангардных рэжысёраў, музыкантаў і мастакоў.
У рамках сустрэчы будуць паказаны два апошнія фільма Мары Лазье, якія ўдзельнічалі ў секцыі «Форум» Берлінскага кінафестывалю – «Птушка ночы» (2016) і «Бім Бам Бум, рэстлеры сястры Марэно» (2014), а таксама больш раннія работы.
Дзе: Верхні горад (плошча Свабоды, 23а)
Калі: 10 верасня, 12:00
Колькі каштуе: бясплатна
На працягу ўсяго лета па суботах у Верхнім горадзе праходзілі бясплатныя майстар-класы ад лепшых вулічных тэатраў Беларусі. За гэты час было праведзена 10 практычных трэнінгаў і адна тэарэтычная лекцыя па розных дысцыплінах, на якіх прысутнічала больш за 100 чалавек.
У гэтую суботу адбудзецца завяршальны майстар-клас. Мінскі вулічны тэатр «Вір» дасць занятак па хадулях для ўсіх жадаючых.
Просьба браць з сабой зручную зменную вопратку і абутак.
Узрост удзельнікаў майстар-класа: ад 14 гадоў.
Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20)
Калі: 10 верасня, 19:00
Колькі каштуе: 7,5 р. – дарослыя, 5 р. – школьнікі і студэнты
«Вераснёвая ноч у Мастацкім» – адна з самых доўгачаканых падзей першых дзён восені.
10 верасня ў 19.00 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь адкрые свае дзверы і падорыць атмасферу элітарнага адпачынку. Варта адзначыць, што наведвальнікаў будуць сустракаць абноўленыя экспазіцыйныя залы.
Гасцей мерапрыемства чакаюць выступленні музыкантаў, лекцыі і экскурсіі, спектаклі, фотазона і інтэрактыўная дзіцячая зона.
Дзе: музей-запаведнік «Несвіж»
Калі: па 11 верасня з 9:30 да 18:00
Колькі каштуе: 2 р.; школьнікі і студэнты – 1 р.; экскурсія (45 хв.) – 3 р.
Выстава дае магчымасць пазнаёміцца з тым, як быў уладкаваны побыт уладных людзей у эпоху Гедыміна, Вітаўта, Ягелонаў. Археалагічныя даследаванні, якія праводзіліся на працягу многіх гадоў на тэрыторыі палаца, распавядаюць, як дэкаравалася вялікакняская рэзідэнцыя, як яе абаранялі, чым сілкаваліся яе насельнікі, як быў уладкаваны іх побыт.
Выстава складаецца з некалькіх раздзелаў – кафля, кухня, узбраенне, гігіена, ювелірныя вырабы і ўпрыгажэнні. Прадстаўленыя матэрыялы археалагічных раскопак суправаджаюцца тэкставымі стэндамі, ілюстрацыямі.
Дзе: Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага (пл. Свабоды, 15)
Калі: па 18 верасня, сер.-нядз. з 11:00 да 19:00
Колькі каштуе: удакладняць у касе
11 жніўня ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбылося адкрыццё выставы «Цяпло душы» Свята-Елісавецінскіх майстэрняў Ella. У экспазіцыі прадстаўлены ўнікальныя вырабы ручной працы з фарфору, керамікі і шкла.
Прадукцыя Ella Ceramica шырока вядомая сярод прыхільнікаў і знаўцаў керамікі. Фарфоравыя вырабы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Польшчы, Францыі, Германіі і Англіі.
У рамках выставы мастакі майстэрняў Ella правядуць майстар-класы па роспісе, акварэльным малюнку, шыцці.
Дзе: галерэя «Панарама» (пр-т Незалежнасці, 116)
Калі: па 30 верасня з 12:00 да 23:00
Колькі каштуе: білет роўны кошту наведвання агляднай пляцоўкі Нацыянальнай бібліятэкі
Выстава «Мінск з неба» – гэта погляд на родны і любімы горад, яго цікавыя месцы, знаёмыя праспекты і нязнаёмыя вулачкі, паркі і скверы з вышыні птушынага палёту. Праект прадставіць каля 35 работ маладых аператараў і фатографаў Дзмітрыя Важніка, Арцёма Прадко і Вячаслава Мазая.
Атмасферныя шэдэўры таленавітых майстроў аэраздымкі знаходзяцца ў топе лепшых, гэта хіты інтэрнэту, якія набіраюць дзясяткі тысяч праглядаў. А фота Вячаслава Мазая заняло першае месца на сайце National Geographic.
Дзе: Плошча Свабоды
Калі: па 30 верасня
Колькі каштуе: бясплатна
«Свабодны музей: гарадскія легенды» – праект пра людзей, якія жылі і працавалі ў Мінску, пакінуўшы ў яго гісторыі яркі след. Гаворка ідзе пра герояў нашага часу, чыімі дасягненнямі можна і трэба ганарыцца. У фокусе – навукоўцы, спартсмены, вынаходнікі і прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі: мастакі, літаратары, кампазітары, кінематаграфісты, артысты і іншыя легендарныя, але не вядомыя шырокай аўдыторыі гараджане.
Усяго на плошчы Свабоды размешчана 20 копій шэдэўраў партрэтнага жывапісу з фондасховішча Нацыянальнага мастацкага музея. Кожны партрэт суправодзіць аповяд пра выяўленага на ім чалавека.
У карабля «Рудакова» малады капітан.
На пяты набор прыйшлі 142 заяўкі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.